Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

«Ліманар» Іаана Мосха (Куцейна ці Буйнічы, сярэдзіны 1630-х гг.)

Працягваем візуальны праект да 100-годдзя з дня заснавання нашай бібліятэкі. Ён знаёміць вас з найбольш цікавымі экзэмплярамі, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі.

Перад вамі «Ліманар» Іаана Мосха (Куцейна ці Буйнічы, сярэдзіны 1630-х гг.)

Спірыдон Собаль, у манастве Сільвестр (каля 1580 – 1590 – 1645 гг.) – асветнік, друкар і літаратар, адзін з заснавальнікаў Куцеінскай друкарні пад Воршай і друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам.

«Ліманар» Іаана Мосха (Куцейна ці Буйнічы, сярэдзіны 1630-х гг.)

«Ліманар» («Кветнік» або «Луг духоўны») – зборнік набожных апавяданняў аб дабрадзейных людзях, складзены візантыйскім пісьменнікам канца VI – пачатку VII ст. Іаана Мосхам.

З захаваных запісаў XVIII ст. вынікае, што кніга некалі належала Якаву Іванаву сыну Злобіну, наступным чарговым уладальнікам быў нейкі ніжагародзец. Рэстаўрацыя кнігі была праведзена ў ХІХ ст. і ў ХХ ст.

Асобнік знаходзіўся ў аўтарытэтных калекцыях. На ім экслібрыс Імператарскага таварыства гісторыі старажытнасцей Расійскіх з расстановачным нумарам. Надаюць каштоўнасць экзэмпляру і аўтографы вядомых людзей XIX ст. На экзэмпляры пакінулі свае росчаркі гісторык, бібліёграф Павел Міхайлавіч Строеў (1796 – 1876 гг.) і юрыст, даследчык рускай дзяржаўнай храналогіі Пётр Васільевіч Хаўскі (1783 – 1876 гг.)

Асобнік паступіў у бібліятэку ў 1965 годзе з Музея кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі СССР ім У. І. Леніна.

На сённяшні момант «Ліманар» Іаана Мосха (Куцейна ці Буйнічы, сярэдзіна 1630-х гг.) захоўваецца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.

Падрабязней з асаблівасцямі можна азнаёміцца ў навуковым выданні «Кириллические издания XVII века».

Матэрыял падрыхтаваны Купцовай М. С.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля