Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Мерапрыемства да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы

18 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося культурна-пазнавальнае мерапрыемства «Дык хто смяецца апошнім?!», прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага, пісьменніка, паэта, сатырыка, драматурга і перакладчыка Кандрата Крапівы – «чалавека, які размаўляў са сваім чытачом на вельмі зразумелай і блізкай яму мове».

Нягледзячы на тое, што ў аснове літаратурнай творчасці ўсімі любімага пісьменніка ляжыць гумар, Кандрат Кандратавіч прайшоў досыць нялёгкі 95-гадовы шлях жыцця. З дзяцінства ён вельмі шмат працаваў і, будучы яшчэ зусім юным хлопцам, перайшоў жыць на свой хлеб. Ён жыў з навукі, працаваў словам не толькі ў мірны час, але і ў перыяд не адной перажытай ім вайны.

Амаль пятьдзесят гадоў таму адчыніліся дзверы новага будынка Акадэмічнай бібліятэкі, і Кандрат Крапіва, у той час віцэ-прэзідэнт АН БССР, прымаў удзел у яго адкрыцці. Таму сустрэча з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння Крапівы ў сценах менавіта Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук не з’яўлялася выпадковай.

ЦНБ НАН Беларуси

На сустрэчу з мінскімі школьнікамі быў запрошаны беларускі паэт і празаік Мікола Чарняўскі. Ён падзяліўся асабістымі ўспамінамі пра Кандрата Крапіву. Да сустрэчы таксама была прымеркавана выстава яго цікавых і маляўнічых кніг.

ЦНБ НАН Беларуси

Публіка, якую склалі вучні дзясятых класаў сярэдняй школы № 26 г. Мінска, заслухала цікавыя ўрыўкі з творчасці Крапівы ваеннага часу, пазнаёмілася з лістамі, адрасаванымі сатырыку ад салдат з фронту і з іншай рэдкай спадчынай, якая зберагаецца ў фондах ЦНБ НАН Беларусі.

ЦНБ НАН Беларуси

Акрамя таго, ва ўсіх прысутных у зале была магчымасць пагрузіцца ў атмасферу элегантнага Лондана, які К.Крапіва як удзельнік I сесіі Генеральнай асамблеі ААН, наведаў у 1946 годзе ў складзе дэлегацыі БССР. А таксама ўвазе гледачоў быў прапанаваны мультфільм «Дыпламаваны баран», зняты па сюжэту байкі юбіляра.

ЦНБ НАН Беларуси

Найбольш вядомыя выданні пісьменніка сталі экспанатамі кніжнай выставы, прысвечанай творчай спадчыне Кандрата Крапівы. Па кнігах можна было прайсці вялікі сямідзесяцігадовы пісьменніцкі шлях класіка беларускай літаратуры: ад самых першых зборнікаў “Вершы” (1925), “Асцё” (1925), “Апавяданні” (1926), “Біблія : Кніга быція:(Вольны пераклад) (1926), “Байкі” (1927) да сучасных перавыданняў і поўных збораў твораў.

ЦНБ НАН Беларуси

Байкі займаюць у творчасці К.Крапівы выдатнае месца, але выстава прадэманстравала ўсю жанравую разнастайнасць: вершы, паэмы, “пазазборнікавыя” творы малых паэтычных формаў, эпіграмы, п’есы, апавяданні, раман. На выставе таксама былі прадстаўлены і пераклады баек І.Крылова на беларускую мову, выкананыя К.Крапівой, а таксама пераклады твораў А.Астроўскага, М. Гогаля, А.Чэхава, У.Шэкспіра, А.Міцкевіча, Я.Гашэка і іншых.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Разам з разнастайнай друкаванай спадчынай на выставе дэманстраваліся па-мастацку аформленыя віншавальныя адрасы, сяброўскія шаржы, фотаздымкі, вершы-прысвячэнні з асабістага архіва пісьменніка, які зберагаецца ў ЦНБ НАН Беларусі.

ЦНБ НАН Беларуси

Кульмінацыяй культурна-пазнавальнай імпрэзы сталі арганізаваныя супрацоўнікамі Бібліятэкі літаратурныя квэсты, гульні, конкурсы з сябрамі-школьнікамі. Сярод членаў журы, якія ацэньвалі крэатыўныя і інтэлектуальныя здольнасці навучэнцаў, знаходзіўся і Мікола Чарняўскі. Юнакі і дзяўчаты імкнуліся праявіць актыўнасць і з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у прапанаваных конкурсах, бліц-апытаннях па творчасці Крапівы, паказвалі свае акцёрскія таленты ў інсцэніроўках па байках Кандрата Кандратавіча. Дзякуючы прысутнасці пачуцця гумару сярод удзельнікаў, у зале атрымалася усталяваць атмасферу цеплыні і еднасці.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля