Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Новые поступления в читальном зале гуманитарных наук

Предлагаем вашему вниманию новые издания, поступившие в фонд библиотеки, с которыми можно ознакомиться в читальном зале гуманитарных наук.

Информацию о новых поступлениях можно также найти в электронном каталоге ЦНБ НАН Беларуси.

Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў. 
Разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.

Заказать

Дылогія «Партызаны», напісаная вядомым беларускім пісьменнікам, літаратуразнаўцам, кінасцэнарыстам і крытыкам А. М. Адамовічам (1927–1994), складаецца з двух раманаў – «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой». Гэты твор – адзін з выдатных узораў беларускай ваеннай прозы. На беларускай мове друкуецца ўпершыню.
Сто дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Заказать

Выбраныя творы / Валянціна Коўтун ; [укладанне, каментар і прадмова І. Багдановіч ; навуковы рэдактар Я. Гарадніцкі]. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 618, [2] с., [4] л. іл., партр., факсім. ; 21 см. — (Беларускі кнігазбор : БК / Інстытут літаратуры ім. Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; аўтар праекта і галоўны рэдактар К. Цвірка ; [т. 108]. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — Рэзюмэ на англійскай мове. — Дарчы надпіс Аддзелу рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа ад укладальніка. Ірына Багдановіч. 13.VI.2022 г. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Змест: цыклы: Паэзія ; Артыкулы ; Крыж міласэрнасці : раман ; Шлях палачанкі : драматычная паэма. У дадатку: Пакліканая : з успамінаў пра Валянціну Коўтун. / Х. Лялько. — 16+. — 300 экз. — ISBN 978–985-08–2840‑8 (у пераплёце)

У кнізе выбраных твораў беларускай пісьменніцы В. М. Коўтун (1946–2011) прадстаўлены яе вершы, драматычная паэма «Шлях палачанкі», раман «Крыж міласэрнасці», артыкулы.
У дадатку прыводзяцца ўспаміны пра В. Коўтун. Сто восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Заказать

Выданне ўключае творы старажытнай пісьменнасці (эпохі Сярэднявечча і Адраджэння, стылі барока, класіцызм, асветніцтва, рамантызм і рэалізм) і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў. У асноўным гэта аповесці, летапісы, жыціі, паэмы і іншыя творы гуманістаў-асветнікаў (К. Тураўскага, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Полацкага, В. Равінскага, К. Вераніцына і інш.), у якіх ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Можна прасачыць асаблівасці пераходу ад даўняй да новай літаратуры, ад дакументавання і каментавання да ўласна мастацкіх твораў.
Літаратурна-мастацкае выданне для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім, хто цікавіцца духоўным набыткам нацыі.

Заказать

Раман расказвае пра 1950‑я гады, у сярэдзіне якіх пачалася пара так званай адлігі, калі чалавек спакваля вызваляўся ад ідэалагічнай «зашоранасці» і пачынаў адчуваць смеласць думаць па-свойму, глыбей разумець жыццё, рабіць выбар і быць здольным на ўчынак. З гэтым часам супалі судэнцкія і першыя самастойныя гады галоўнага героя рамана Платонава, які перажывае непаўторную пару разнастайных адкрыццяў, пару маладых радасцей і засмучэнняў.
Гэта перыяд інтэнсіўнага фарміравання яго асобы, светапогляду і маральных прынцыпаў і перакананняў. У героя свая жыццёвая сцяжына, свой лёс: інстытут, праца на цаліне, педагагічная практыка, работа ў дзіцячым доме – пра ўсё гэта расказана праўдзіва, займальна і без утойвання.

Заказать

Зборнік падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы)», праведзенай у Мінску 1–2 красавіка 2021 г. Артыкулы прысвечаны асэнсаванню здабыткаў і перспектыў развіцця айчыннага прыгожага пісьменства, найбольш актуальным пытанням літаратуразнаўчай навукі, выбітным даследчыкам літаратуры – М. Арочку, В. Жураўлёву, В. Каваленку, Г. Кісялёву, М. Мушынскаму, А. Яскевічу і інш.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, літаратарам, выкладчыкам беларускай і замежнай літаратуры, студэнтам і навучэнцам школ, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца нацыянальным літаратурным працэсам.

Заказать

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля