З маланкаю ў сэрцы : [выбраныя творы] / Алесь Разанаў. — Мінcк : Папуры, 2023. — 590, [1] с. ; 23 см. — Змест: цыклы: вершы ; паэмы: Гліна. Камень. Жалеза : (трыпціх) ; пункціры ; версэты ; вершаказы ; квантэмы ; зномы. — 16+. — 2500 экз. — ISBN 978-985-15-5520-4
У кнігу выбраных твораў беларускага паэта, філосафа, эсэіста Алеся Разанава (1947-2021) уключаны вершы, пункціры, квантэмы, паэмы, версэты, вершаказы, зномы, якія адабраў сам паэт для сваёй анталогіі «З маланкаю ў сэрцы» ў 2019 годзе. У гэты зборнік увайшло не ўсё адабранае – у рукапісе было каля 1200 старонак, – але асноўныя кірункі творчых пошукаў аўтара ў кнізе прадстаўлены.
Выбраныя творы : [вершы і паэмы] / Пятрусь Броўка, Пятро Глебка ; [укладанне, пасляслоўе, каментары Ю. А. Масарэнка ; навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 662, [1] с. ; 22 см. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; рэдкалегія: І. В. Саверчанка [і інш.] ; т. 25). — Бібліяграфія ў каментарах: с. 628—648. — Са зместу: Голас сэрца : паэма / Пятрусь Броўка ; Матчыны казкі ; Герой і партызанка ; Партызаны ; Аповесць пра каня : балады і паэмы / Пятро Глебка. — 16+. — 700 экз. — ISBN 978-985-02-2179-7 (у пераплёце)
У чарговы, 25-ы, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі выбраныя творы двух выдатных паэтаў ХХ стагоддзя – вершы і паэмы Петруся Броўкі (1905 – 1980) і Пятра Глебкі (1905 – 1969). Прадстаўленыя тэксты даюць дастаткова выразнае ўяўленне пра станаўленне, развіццё і адметнасць іх творчых індывідуальнасцей.
Збор твораў : у 5 т. / Іван Чыгрынаў ; [уступны артыкул Дз. Бугаёва]. — Мінск : Тэхналогія, 2023. — 12+. — ISBN 978-985-458-350-1 (у пераплёце). — [Т.] 1. — Мінск : Тэхналогія, 2023. — 651, [2] с. : партр. ; 23 см. — Змест: раманы: Плач перапёлкі ; Апраўданне крыві. — 100 экз. — ISBN 978-985-458-351-8
Першы том збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934 – 1996) змяшчае раманы “Плач перапёлкі” і “Апраўданне крыві”, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі ў 1941 годзе.
Якуб Колас / [укладальнік: Наталля Якавенка ; над кнігай працавалі: В. Д. Міцкевіч, В. В. Міцкевіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 334, [1] с. : іл., каляр. іл., партр, факсім. ; 25 см. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ). — Бібліяграфія: с. 329―335 (105 назваў), бібліяграфія ў тэксце. — 16+. — 600 экз. — ISBN 978-985-02-2186-5 (у пераплёце)
Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай, складзенай з фрагментаў успамінаў самога Якуба Коласа, яго родных, сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фотаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ствараць адмысловы жыццяпіс Песняра і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы.