Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Новыя паступленні: беларуская літаратура і літаратуразнаўства

Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе новыя выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі, з якімі можна азнаёміцца ва ўніверсальнай чытальнай зале.

Інфармацыю аб новых паступленнях можна таксама знайсці ў электронным каталозе ЦНБ НАН Беларусі.

Зборнік навуковых артыкулаў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Разглядаюцца пытанні, звязаныя з фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, развіццём жанравых форм, кадыфікацыяй сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у лінгвістычнай практыцы.
Будзе карысным для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі коласазнаўства.

Замовіць

У аднатомнік беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) увайшлі ўсе самыя значныя яго творы. У дадатку пададзены ўспаміны пра Ядвігіна Ш. і матэрыялы да яго біяграфіі. 
Сто адзінаццаты том кніжнага праекта «Беларускі Кнігазбор».

Замовіць

У манаграфіі разглядаецца рэалізацыя вобраза Бацькаўшчыны ў творчасці пісьменнікаў ХІХ ст. На прыкладах тэкстаў адзначанага перыяду прасочваецца ўвасабленне патрыятычных ідэй пісьменнікамі, якія родам з тэрыторыі Беларусі. Аналізуецца мастацкая аснова, гістарычны фон і кантэкст, жанрава¬тэматычныя своеасаб¬лівасці твораў Уладзіслава Сыракомлі, Яна Баршчэўскага, Войслава Савіч¬-Заблоцкага, Адама Плуга, Артура Бартэльса і інш.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, гісторыкам, архівістам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў.

Замовіць

Праблема рэцэпцыі глабальнага і прэзентацыі самабытнага даследуецца з улікам апошніх дасягненняў гісторыка¬тэарэтычнай думкі на прыкладзе творчасці бе¬ларускіх празаікаў, паэтаў і драматургаў. Разглядаецца рэцэпцыя беларускай літаратурнай класікі пачатку ХХ стагоддзя ў Італіі. Працягваюцца і істотна ўзбагачаюцца традыцыі нацыянальнага літаратуразнаўства, больш глыбока раскрываецца сутнасць разглядаемай праблемы, асэнсоўваюцца роля, значэнне і месца спадчыны беларускіх пісьменнікаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах на якасна новым узроўні.
Манаграфія будзе запатрабавана навуковымі і навукова¬педагагічнымі ўстановамі пры распрацоўцы курсаў і спецсемінараў па гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст., а таксама шырокім колам чытачоў, усімі, хто цікавіцца роднай літаратурай.

Замовіць

У калектыўнай манаграфіі даследуецца развіццё літаратурнай думкі ў Беларусі на працягу амаль двух з паловай стагоддзяў: ад трактатаў канца XVIII ст., у якіх выкладаліся эстэтычныя праграмы класіцызму і сентыменталізму, да сённяшніх прац, што характарызуюцца інтэрдысцыплінарнасцю, жанравай разнастайнасцю, выкарыстаннем новых метадалагічных падыходаў і сучасных тэхналогій. Асэнсоўваюцца здабыткі літаратуразнаўства і крытыкі ХІХ ст., нашаніўскага перыяду, 1920-х гг. Аналізуецца спадчына акадэмічнай школы беларускага літаратуразнаўства, якая дасягнула свайго росквіту ў 1960–80-я гг. Раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі і прыярытэтныя напрамкі ў літаратуразнаўстве і крытыцы 1990-х гг. і першых дзесяцігоддзяў ХХІ ст.
Адрасуецца спецыялістам у галіне літаратуразнаўства, культуралогіі і іншых гуманітарных дысцыплін, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў.

Замовіць

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля