Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Павучанні Дарафея Палестынскага (Кіеў, 1628)

Працягваем візуальны праект да 100-годдзя з дня заснавання нашай бібліятэкі. Ён знаёміць вас з найбольш цікавымі экзэмплярамі, якія захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі.

Перад вамі Павучанні Дарафея Палестынскага (Кіеў, 1628).

Авва Дарафей знакаміты сваёй літаратурнай спадчынай: павучаннямі (лікам 21), пасланнямі (лікам 10) і запісам адказаў старцаў Варсанофія Вялікага і Іаана Прарока на пытанні прападобнага Дарафея (лікам 87). Працы аввы Дарафея з’яўляюцца класікай аскетычнай літаратуры, вывучаюцца кансэкраванымі і парафіянамі як крыніца аналізу намераў і рухаў душы хрысціяніна. Сачыненні аввы Дарафея ўключаны ў 88-й том Patrologia Graeca.

“Павучанні” былі выдадзены ў тыпаграфіі Кіева-Пячэрскай лаўры ў 1628 годзе, печатнік Стэфан Берында.

Памва Берында – інак і архітыпограф Кіева-Пячэрскага манастыра, выбітны заходнерускі кніжнік, які ўвайшоў разам са сваім братам Стэфанам у гісторыю ўсходнеславянскага кірылічнага кнігадрукавання. Браты выступалі як друкары, перакладчыкі і рэдактары, пры іх удзеле выйшлі «Павучанні аввы Дарафея» (1628).

Выбітыя ілюстрацыі ў кнізе: Прападобны Дарафей і герб Пятра Магілы.

Асобнік паступіў у аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў у 1965 годзе з Музея кнігі Дзяржаўнай бібліятэкі СССР ім У.І. Леніна.

На сённяшні момант Павучанні Дарафея Палестынскага 1628 года выдання захоўваюцца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў.

Падрабязней з асаблівасцямі можна азнаёміцца ў навуковым выданні «Кириллические издания XVII века».

Матэрыял падрыхтаваны Купцовай М. С.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля