Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Прэзентацыя манаграфіі Л. У. Калядзінскага

21 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя манаграфіі беларускага археолага Леаніда Уладзіміравіча Калядзінскага «Верхний замок Витебска (IX-XVIII вв.)» з нагоды 70-ці годдзя аўтара.

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Груша.

Ён адзначыў, наколькі важная гэтая падзея ў жыцці аўтара і акадэмічнай супольнасці Беларусі, а таксама шчыра прывітаў Леаніда Уладзіміравіча і ўсіх гасцей.

У сваёй урачыстай прамове дырэктар Інстытута гісторыіі НАН Беларусі Вадзім Леанідавіч Лакіза падзякаваў Леаніду Уладзіміравічу за ягоную плённую працу, адзначыў значны ўзнёсак юбіляра у айчыную археалогію, а таксама ўручыў яму ганаровую грамату.

Сам навуковец у сваёй публічнай лекцыі распавёў пра манаграфію, паступова раскрываючы галоўны змест кожнага радзела, прадэманстраваў фотаздымкі з археалагічных раскопак, падзяліўся далейшымі навуковымі планамі.

Гледачам выпала магчымасць напрамую пагутарыць з аўтарам і задаць яму свае пытанні. Пытанні былі досыць разнастайныя: датычыліся як асабістага жыцця Леаніда Калядзінскага, так і ягонай прафесійнай дзейнасці. У адказах на іх Леанід Уладзіміравіч спасылаўся на жыццёвы вопыт, распавядаў цікавыя выпадкі з мінулага, акрэсліў акалічнасці працы археолага.

Такім чынам, прэзентацыя і публічная лекцыя прайшлі вельмі цікава і карысна для гледачоў, паколькі былі напоўнены сяброўскай атмасфераю і сталі па-сямейнаму цёплымі.

А мы жадаем Леаніду Уладзіміравічу доўгіх гадоў плённай і карыснай працы дзеля Бацькаўшчыны, а таксама, каб ягоныя ўнукі годна працягвалі працу іх выдатнага дзеда.

Дарэчы, Леанід Уладзіміравіч ганарыцца сваімі дзецьмі і ўнукамі. Адзін з якіх – Цімафей – ужо тройчы удзельнічаў у археалагічных раскопках разам з дзедам. Ён таксама прыйшоў на прэзентацыю, каб падтрымаць і павіншаваць дзядулю.

Да святочнай імпрэзы супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі юбілейную выставу, на якой дэманстраваліся асноўныя працы Л. У. Калядзінскага, якія ахопліваюць перыяд з 1980 да 2021 гг. Гэта некалькі манаграфій вучонага, а таксама шматлікія навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, ў якіх можна знайсці асноўныя вынікі даследаванняў вучонага і праведзеных ім археалагічных раскопак. Сярод закранутых у іх тэм – знешні выгляд гарадоў Беларусі XI-XVII стст., гарадская культура, рамяство, гандаль, раскопкі ў Віцебску, Слуцку, гісторыя Капыля, Клецка і інш.

Пералік прац Леаніда Уладзіміравіча Калядзінскага прадстаўлены ў буклеце «Да 70-годдзя з дня нараджэння Л. У. Калядзінскага, кандыдата гістарычных навук, археолага».

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля