Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Прэзентацыя «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» і «Беларускі касцюм»

Значная імпрэза адбылася днямі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі – прэзентацыя новых навуковых выданняў, прысвечаных гісторыі культуры Беларусі ад эпохі сярэднявечча да нашых дзён.

ЦНБ НАН Беларуси

Гэта прэзентацыя чатырохтомнага фундаментальнага выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» – шматгадовай працы прадстаўнікоў акадэмічнай навукі (вучоных Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы) разам з вузаўскай. Усяго ў рабоце над ім прынялі ўдзел больш за 50 аўтараў Навуковы рэдактар – акадэмік НАН Беларусі А.І. Лакотка. Навуковае выданне выйшла ў свет у выдавецкім доме «Беларуская навука». А таксама прэзентацыя кнігі «Беларускі касцюм» – абагульняючай працы этнолагаў В.М. Бялявінай і Л.В. Ракавай, надрукаванай выдавецтвам «Беларусь».

ЦНБ НАН Беларуси

Сярод пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі», ушанавання якіх адбылося ў рамках ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, навуковае выданне «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» ў чатырох тамах удастоена дыплома пераможца і памятнага знака-сімвала «Малы залаты фаліянт» у намінацыі «Духоўнасць». Кніга «Беларускі касцюм» атрымала дыплом І ступені.

Гасцямі і ўдзельнікамі імпрэзы сталі галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (ЦДБКМіЛ НАНБ) Лакотка Аляксандр Іванавіч, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі Груша Аляксандр Іванавіч, дырэктар выдавецтва «Беларуская навука» Сташкевіч Аляксандр Іосіфавіч, галоўны рэдактар Кісялёў Георгій Канстанцінавіч, загадчык кафедры беларускай музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Дадзіёмава Вольга Уладзіміраўна, загадчык аддзела музычнага мастацтва ЦДБКМіЛ НАНБ Юўчанка Надзея Аляксандраўна, загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ Навагродскі Тадэуш Антонавіч, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры ЦДБКМіЛ НАНБ Лазука Барыс Андрэявіч, загадчык аддзела экранных мастацтваў ЦДБКМіЛ НАНБ Карпілава Антаніна Аляксееўна, дырэктар Выдавецтва «Беларусь» Пешын Сяргей Уладзіміравіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства ЦДБКМіЛ НАНБ Ракава Любоў Васільеўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства ЦДБКМіЛ НАНБ Бялявіна Валянціна Мікалаеўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства ЦДБКМіЛ НАНБ Шарая Вольга Мікалаеўна, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва ЦДБКМіЛ НАНБ Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна і інш.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

У рамках прэзентацыі адбылося адкрыццё кніжнай выставы, прысвечанай гісторыі беларускага касцюма, жаночага і мужчынскага, развіццю ткацтва, вышыўкі і іншым прыкладам мастацкага аздаблення аддзення. Госці мелі магчымасць азнаёміцца з апошнімі і найбольш цікавымі выданнямі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прысвечанымі пытанням беларускай традыцыйнай культуры, сялянскай і гарадской, духоўнай культуры беларусаў.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля