Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Прэзентацыя выдання «Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя»

10 сакавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання – лексікаграфічнага даведнікаКанкарданс беларускай мовы XIX стагоддзя”.

ЦНБ НАН Беларуси

Электронная версія канкарданса беларускай мовы XIX стагоддзя дазваляе найбольш дасканала пазнаёміцца з літаратурай адзначанага перыяду. Даведнік складзены на аснове корпуса каля 500 тэкстаў і ўключае поўны пералік словаўжыванняў з кантэкстамі і адраснымі характарыстыкамі, да якога можа дадавацца і іншая інфармацыя. Карыстальніку прапануецца агульны канкарданс, чатыры аўтарскія канкардансы, частотны слоўнік, адваротны слоўнік, спіс твораў і тэкстаў. Гэта значна палягчае працу мовазнаўцам, лексікографам, літаратуразнаўцам і чытачам, паколькі, дзякуючы дадзенай распрацоўцы, ёсць магчымасць не праводзіць шмат часу ў бібліятэцы, перагортваючы тамы кніг, а ў некалькі клікаў знайсці неабходную інфармацыю.

ЦНБ НАН Беларуси

Доктар гістарычных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка на пачатку мерапрыемства выказаў удзячнасць супрацоўнікам бібліятэкі за вялікую працу дзеля прапаганды беларускай культуры і параўнаў выданне беларускага канкарданса з пісьмовым скарбам, у аснове якого ляжыць вялікі навуковы здабытак нашай краіны.

ЦНБ НАН Беларуси

В.а. дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў падкрэсліў знакавасць падзеі выдання канкарданса ў важны для Беларусі Год культуры і зрабіў кароткі экскурс у нялёгкае для Беларусі XIX стагоддзе. Менавіта гэты перыяд ахоплівае лексікаграфічны даведнік, аўтарам якого з’яўляецца Ніна Міхайлаўна Сянкевіч – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.

ЦНБ НАН Беларуси

Ніна Міхайлаўна падрабязна пазнаёміла з магчымасцямі, якія адкрывае карканданс для навукоўцаў, і паказала на практыцы правілы карыстання ўнікальным даведнікам.

ЦНБ НАН Беларуси

Беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Генадзь Апанасавіч Цыхун звярнуў увагу на тлумачэнне некаторых важных аспектаў і праблем, якія ляжаць у аснове канкарданса.

ЦНБ НАН Беларуси

Загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мікалай Паўлавіч Антропаў адзначыў вялікі абсяг пяцігадовай працы, выкананай сіламі адной жанчыны, і выказаў вялікую ўдзячнасць Ніне Міхайлаўне.

ЦНБ НАН Беларуси

Свае пажаданні, спадзяванні і прапановы ўнёс галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларуская навука» Георгій Канстанцінавіч Кісялёў, пад кіраўніцтвам якога пабачыў свет электронны дыск «Канкарданс беларускай мовы ХІХ стагоддзя».

ЦНБ НАН Беларуси

Падтрымку ў выданні карканданса аказала таксама Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Па словах намесніка дырэктара НББ Алеся Сушы, для бібліятэкі гонар працаваць з Нацыянальнай акадэміяй навук і яе інстытутамі. Аляксандр Сямёнавіч падкрэсліў запатрабаванасць такіх рэсурсаў, як канкарданс, і падзякаваў за магчымасць мець дачыненне да яго выхаду ў свет.

ЦНБ НАН Беларуси

Акрамя таго, супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі была падрыхтавана прымеркаваная да мерапрыемства выстава, з якой падрабязней пазнаёміла навуковы супрацоўнік Вольга Губанава. Яна спынілася на прыжыццёвых выданнях такіх пісьменнікаў, як В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі, К. Каганец і А. Ельскі.

ЦНБ НАН Беларуси

Значнасць падзеі выдання канкарданса падкрэсліла і Ірына Алегаўна Гапоненка – доктар філалагічных навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яна выказала ўпэўненасць у запатрабаванасці даведніка пры вырашэнні навукова-тэарэтычных праблем.

ЦНБ НАН Беларуси

Дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Эрнстаўна Багдановіч таксама павіншавала аўтара праекта з навуковым подзвігам і выказала ўдзячнасць бібліятэцы за магчымасць працаваць з вялікай колькасцю слоўнікаў.

ЦНБ НАН Беларуси

Каштоўнасць прадстаўленага матэрыялу ў справе распрацоўкі падручнікаў адзначыў загадчык кафедры інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Васільевіч Зубаў.

ЦНБ НАН Беларуси

Па словах Аляксандра Аляксандравіча Лукашанца, першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Ніна Міхайлаўна зрабіла сапраўдны грамадзянскі подзвіг. Дзякуючы гэтай справе фактычна ліквідавалася пляма ў развіцці беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Сапраўды, такія працы спрыяюць фарміраванню пачуцця нацыянальнай годнасці і самасвядомасці.

ЦНБ НАН Беларуси

На заключным этапе мерапрыемства Ігар Лявонавіч Капылоў выказаў падзяку гаспадарам – кіраўніцтву ЦНБ НАН Беларусі і ўручыў дырэктару бібліятэкі Аляксандру Іванавічу Грушы пасылку з Лондана – слоўнік беларускай літаратурнай мовы дзевятнаццатага стагоддзя. 

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля