Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Прэзентацыя выдання “Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог”

3 верасня у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя выдання “Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог” (Мінск: Беларуская навука, 2020).

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

З прывітальным словам да гасцей імпрэзы звярнуўся дырэктар бібліятэкі А. І. Груша. Ён адзначыў, што пасля працяглага перапынку ў сувязі з каронавiруснай інфекцыяй, бібліятэка адкрывае новы сезон прэзентацый. Аляксандр Іванавіч павіншаваў аўтара прэзентуемага выдання з выхадам у свет яго новай навуковай працы.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Аўтар кнігі М. У. Тарэлка цікава і пазнавальна распавёў пра тое, як ствараўся новы каталог. Ён нагадаў гісторыю стварэння дзьвух першых каталогаў, якія былі выдадзены раней.

У кнізе “Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны” (2011) прадстаўлена навуковае апісанне беларуска-татарскіх рукапісаў, якія захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Музеі гісторыі Клетчины.

У 2015 годзе вынікам навуковых даследаванняў М. Тарэлкі стаў яшчэ адзін каталог – “Рукапісы татараў Беларусі канца XVIII – пачатку XXI стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны”. У ім апісваюцца тыя беларускататарскія рукапісныя дакументы з дзяржаўных кнігазбораў краіны, якія не ўвайшлі ў раней выдадзены каталог. Акрамя таго, у дадзеным выданні апісаны рукапісы, якія захоўваюцца ў грамадскіх установах Беларусі.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

У час навуковых экспедыцый 2016–2018 гг. навукоўцамі М. Тарэлкам і І. Сынковай былі выяўлены звыш двухсот беларуска-татарскіх рукапісаў XVII–XXI стст., што знаходзяцца ў прыватным уладанні на тэрыторыі Беларусі. Зроблены іх электронныя копіі, на падставе якіх апісаны дваццаць восем найбольш каштоўных дакументаў: два тафсіры, пятнаццаць кітабаў, дзесяць хамаілаў і рукапіс пад умоўнай назвай «Асновы веры». Да выдання прыкладаецца DVD-дыск з электроннымі копіямі найбольш каштоўных рукапісаў і іх фрагментаў.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Расказ аўтара выклікаў жывую цікавасць у гледачоў і фармат прэзентацыі змяніла жывая гутарка са шматлікімі пытаннямі і адказамі на іх.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Высокую ацэнку рабоце М. У. Тарэлкі далі вядучы навуковы супраоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства, доктар філалагічных наук Г. А. Цыхун, старшыня Рады імамаў Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Д. Радкевіч і інш.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Да прэзентацыі супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстаўка “Арабаграфічная спадчына татараў Беларусі”, на якой прадстаўлены рукапісы татараў Беларусі з фондаў ЦНБ НАН Беларусі. У бібліятэцы захоўваецца 17 рукапісаў канца XVII – пачатку ХХ стагоддзяў. Пяць з іх можна ўбачыць на выстаўцы.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Другі раздзел экспазіцыі прысвечаны даследаванням айчынных і замежных навукоўцаў XIX–XX стагоддзяў пра татарскую кніжнасць. Сярод найбольш ранніх – праца першаадкрывальніка пісьменства беларускіх татараў, ураджэнца Беларусі, прафесара усходніх моў Пецярбургскага універсітэта А. Мухлінскага “Изследованіе о происхожденіи литовскихъ татаръ” (СПб, 1857).

Часопісы 20‑х–30‑х гадоў мінулага стагоддзя, “Узвышша”, “Наш край”, «Rocznik Tatarski» разгорнуты на артыкулах В. Вольскага, Л. Цвяткова, А. Шлюбскага, С. Крычынскага, прысвечаных кніжнай спадчыне татараў Беларусі. У гэты ж час было надрукавана даследаванне Я. Станкевіча “Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом” (Вільня, 1933).

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Даследаванні другой паловы XX стагоддзя адкрывае фундаментальная праца А. Антановіча “Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система” (Вильнюс, 1968).

Завяршаюць экспазіцыю каталогі рукапісаў татараў Беларусі. Хочацца адзначыць, што першы каталог з падрябязным апісаннем рукапісаў з дзяржаўных калекцый Беларусі быў падрыхтаваны ў ЦНБ НАН Беларусі, ён выйшаў у 2011 г.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Госці яшчэ доўга не разыходзіліся, для жадаючых Ірынай Сынковай (дацэнтам кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ) была праведзена імправізаваная лекцыя па пісьмовых крыніцах.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля