Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Прэзентацыя знакамітай “Канстытуцыі Піліпа Орлыка”

15 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя знакамітайКанстытуцыі Піліпа Орлыка” (поўная назва выдання – “Першая Канстытуцыя Украіны, напісаная гетманам П. Орлікам і ўзгоджаная з казацкай радай 5 красавіка 1710 года”), выдадзеная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2020 годзе.

ЦНБ НАН Беларуси

Ініцыятары выдання – Мінскае гарадское таварыства ўкраінцаў “Заповіт”, Беларускае грамадскае аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”. Адным з аўтараў праекта стала Амбасада Украіны ў Беларусі. Удзел у падрыхтоўцы выдання прынялі навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Вялікая ўвага ва Украіне надаецца асобе аўтара – гетману Піліпу Орліку. Але не ўсе ведаюць – і ва Украіне, і ў Беларусі, – што Піліп Орлік з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, бо нарадзіўся ў 1672 годзе ў вёсцы Касута на Вілейшчыне. Ён атрымаў адукацыю ў Віленскім езуіцкім калегіуме, пасля чаго працягваў навучанне ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Абранне Піліпа гетаманам Украіны пацвердзіла ягоныя высокія якасці чалавека і кіраўніка. У 1710 годзе, пад час выбараў гетмана, Орлік напісаў і прадставіў “Уставу правоў і вольнасцей Войска Запарожскага”. Гэты тэкст пазней атрымаў назву “Канстытуцыя Піліпа Орліка”.

ЦНБ НАН Беларуси

Дакумент упершыню прадугледжваў ўвядзенне ў заканадаўчы орган выбарных прадстаўнікоў ад палкоў (адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак) і Запарожскай Сечы ... Найважнейшым крокам гэтага акта былі палажэнні, якія падымалі да канстытуцыйнага ўзроўню мясцовае самакіраванне. Завяршаецца “Канстытуцыя” тэкстам прысягі гетмана Украіны. Ёсць там і абяцанне быць “дарэшты адданым і верным нашай айчыне і жаласліва дбаць пра агульнае дабро і саборнасць Маці-Маларосіі”. Гэтую ўмову гетман Орлік выканаў.

Важна адзначыць, што прэзентуемая “Канстытуцыя Піліпа Орліка” ¬– першае выданне на беларускай мове. Тэкст Канстытуцыі Піліпа Орліка дайшоў да нашага часу ў лацінскай і ўкраінскай рэдакцыях. У Нацыянальным архіве Швецыі, у аддзеле дыпламатычных дакументаў захоўваюцца лісты гетмана і лацінамоўная Канстытуцыя XVIII стагоддзя Піліпа Орліка. Украінскамоўны арыгінал Канстытуцыі знойдзены ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў г. Масквы супрацоўнікамі Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Украіны ў кастрычніку 2008 г. Сапраўднасць дакумента пацвярджаецца ўласнаручным подпісам гетмана Піліпа Орліка і пячаткай Войска Запарожскага.

ЦНБ НАН Беларуси

Гістарычны дакумент, перакладзены на беларускую мову, – чарговае ўшанаванне памяці Піліпа Орліка на радзіме. Дарэчы, пераклад зроблены ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (аўтар перакладу Ягор Сурскі). Што праўда, жыхары Вілейшчыныне не забываюць свайго земляка. Адна з вуліц райцэнтра названа ў гонар гетмана, а ў вёсцы Касута ўсталявана мемарыяльная дошка, прысвечаная П. Орліку.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Працу па ўвекавечанні памяці Піліпа Орліка ўзначальвае старшыня Мінского гарадского таварыства ўкраінцаў “Заповіт” Галіна Яфімаўна Калюжная. Яна і падзялілася вынікамі работы ў гэтым кірунку на працягу амаль дваццаці гадоў. І наогул, без плённай працы Галіны Яфімаўны, магчыма выданне “Канстытуцыя Піліпа Орліка”, перакладзенае на беларускую мову, не пабычыла бы свет. Вялікую падтрымку ў гэтай працы аказала Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

ЦНБ НАН Беларуси

У сваім выступленні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь І. Ю. Кізім звярнуў увагу на лёс Піліпа Орліка і тыя прынцыпы, якія былі ім закладзены ў Канстытуцыю, адзначыў, што ў нашых народаў агульная гісторыя і традыцыі. Спадар Пасол падзяліўся планамі па ўшанаванні памяці Лесі Украінкі і Алаізы Пашкевіч – выданнем вершаў адпаведна на беларускую і ўкраінскую мовы з нагоды юбілею нашых паэтак.

ЦНБ НАН Беларуси

І. Ю. Кізім перадаў эксклюзіўны асобнік кнігі “Канстытуцыя Піліпа Орліка” для ЦНБ НАН Беларусі.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Удзел у прэзентацыі прынялі навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі: дырэктар Інстытута В. Л. Лакіза, загадчык Цэнтра гісторыі Беларусі IX–XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук В. Ф. Голубеў, загадчык аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў А. Б. Доўнар, а таксама старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра” –У. М. Кадзіра, дэкан гуманітарнага факультэта Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокага.

Выступоўцы адзначалі тое, што паміж нашымі народамі існуюць цесныя сувязі, беларускі і ўкраінскі народы аб’ядноўваюць духоўныя карані, светапогляд, імкненні, лёсы людзей.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Гісторыка-культурным сувязям Украіны і Беларусі быў таксама прысвечаны раздзел кніжнай выставы, падрыхтаванай да імпрэзы.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Увагу гасцей прыцягнулі кнігі і часопісы, прысвечаныя жыццю и дзейнасці ўраджэнца Беларусі Піліпа Орліка – гетмана Украіны, палітыка, пісьменніка.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Госці і ўдзельнікі абмеркавалі пытанні надалейшага супрацоўніцтва.

ЦНБ НАН Беларуси
×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля