Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Рэнэ Дэкарт, “Meditationes de prima philosophia, in quibus dei existentia, et animae humanae a corpore distinctio, demonstratntur”

У 2023 годзе споўнілася 345 гадоў выданню Рэнэ Дэкарта “Meditationes de prima philosophia, in quibus dei existentia, et animae humanae a corpore distinctio, demonstratntur”.

Фонды Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ўтрымліваюць вялікую колькасць рэдкіх выданняў з розных галінаў ведаў, накіраваных на спасціжэнне свету. Асаблівае месца сярод падобных кніг займаюць экзэмпляры перыяда Новага часу, прысвечаныя філасофіі.

Сярод іх праца Рэнэ Дэкарта 1678 года – “Разважанні аб першапачатковай філасофіі”.

Упершыню кніга “Meditationes de prima philosophia, in quibus dei existentia, et animae humanae a corpore distinctio, demonstratntur” (“Разважанні аб першапачатковай філасофіі, у якіх дэманструецца існаванне Бога і адрозненне чалавечай душы ад цела”) была надрукавана на лацінскай мове Парыжскім друкарскім домам у 1641 г.

Экзэмпляр з фонду рэдкіх кніг ЦНБ НАН Беларусі быў выдадзены ў Амстэрдамскай тыпаграфіі Даніэля Эльзевіра (1626 – 1680 гг.) у 1678 г. і яна стала адной з апошніх прац гэтага друкара.

Пергаменны пераплёт знаходзіцца ў досыць далікатным стане. На карэньчыку знаходзіцца ярлык бібліятэкі Мінскай духоўнай семінарыі з пазначэннем нумара чытальнага зала, самой кнігі і палічцы на якой яна захоўвалася. Яскравай асаблівасцю з’яўляецца наяўнасць штампа бібліятэкі Мінскай духоўнай семінарыі і ўладальніцкія надпісы на тытульным аркушу і фарзацах: “Sum B‑ka Seminarii Minscensis Anno 1804 d. 31 Augusti” (“З б‑кі семінарыі Мінскай улетку 1804 дня 31 жніўня”), а таксама і ўладальніцкія надпісы асабістага характару: “[cum] amore, Celestinus” (“З любоўю, Цэлісцін”) “Legi” (“Я прачытаў”), якія ў сваю чаргу дазваляюць меркаваць аб тым, што кніга была падаравана.

Цікавай асаблівасцю кнігі таксама з’яўляецца дэвіз “Ne Extra Oleas”, які выклікае розныя інтэпрэтацыі пры перакладзе. Даслоўна яго можна перакласці як “не выкарыстоўвай залішняга масла” альбо “Не далей аліўкавага дрэва”, але галоўная думка – заставайся ў межах мудрасці, не перабольшвай.

У дачыненні да ўнутранага зместу трэба адзначыць, што кніга складаецца з шасці разважанняў, у якіх Дэкарт спачатку адмаўляецца ад усялякай веры ў рэчы, якія не з’яўляюцца абсалютна пэўнымі, а потым спрабуе ўсталяваць тое, што можна ведаць напэўна. Ён пісаў разважанні так, быццам рэфлексаваў шэсць дзён: кожная развага адносіцца да апошняй як да напісанай учора.

Гістарычны ўплыў “Meditationes de prima philosophia” быў вельмі значны. Першыя дзве главы кнігі, якія выкарыстоўвалі і ўсталёўвалі скептычны метадычны сумнеў (картэзіянскі скепсіс), і прыходзілі да высновы, што толькі эга і яго думкі бясспрэчныя, аказалі вялікі ўплыў на гісторыю філасофіі. Іх часта лічаць эпахальнымі для сучаснасці і непазбежным першым крокам для любога сучаснага філасофскага мыслення.

Матэрыял падрыхтаваны культуролагам Радзівонам Коласам.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля