Рэспубліканскі конкурс 100 ідэй для Беларусі
21 студзеня 2025 г. у НАН Беларусі праходзіць адборачны этап рэспубліканскага конкурса 100 ідэй для Беларусі.








Конкурснае журы разгледзіла каля 50 праектаў.

Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі прадставілі тры праекты на адборачны этап конкурса.
Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела даследвання рукапісаў Цэнтра даследванняў старадрукаў і рукапісаў К. А. Фёдарава прэзентавала Віртуальны праект “Полночь была как курок, взведена…” прысвечаны жыццю і подзвігу Героя Савецкага Саюза, супрацоўніцы Фундаментальнай бібліятэкі АН БССР А. Р. Мазанік. Пры падрыхтоўцы праекта былі выкарастаны ўнікальныя архіўныя крыніцы і малавядомыя фотаздымкі А. Р. Мазанік.
Малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў старадрукаў і рукапісаў Д. С. Парамонава прадставіла на суд журы Праект канцэпцыі музейнай экспазіцыі навуковай кнігі ЦНБ НАН Беларусі. Вядучай ідэяй экспазіцыі прапануецца выбудоўванне экспазіцыі як ланцуга паслядоўна змяняючыхся фармацый у святле парадыгм навуковай пісьмовасці і навукі.

Загадчык аддзела кнігазнаўства Цэнтра даследванняў старадрукаў і рукапісаў Д. А. Крэнт для конкурса падрыхтаваў праект “Гісторыя акадэмічнай навукі ў Беларусі: каталог дакументальных матэрыялаў”. Рэалізацыя дадзенага праекта дапаможа рацыяльна выкарыстаць інфармацыйны патэнцыял дакументальнай спадчыны НАН Беларусі для здзяйснення навуковых і сацыяльна-культурных практык.