Всего документов: 1.
Сведчаннем слаўнай гісторыі вёскі Семежава, што на Капыльшчыне, з’яўляецца валун вышынёй у тры метры, дзе фарбай была пазначана лічба “400”. “Ці не штогод мы падфарбоўвалі лічбу, а сёлета замацавалі на камені бронзавую дошку з надпісам: “Вёска Семежава заснавана ў 1582 годзе”, — адзначыў дырэктар ААТ “Семежава” Іван Лянько. Адказная місія адкрыць дошку была даручана ганаровым грамадзянам, землякам: акадэміку, Герою Беларусі Міхаілу Высоцкаму, акадэміку, доктару медыцынскіх навук Мікалаю Манаку і доктару медыцынскіх навук Міхаілу Рымжу.