Всего документов: 1.
Кнігу, якую на пачатку лістапада, пад час святкавання 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, выпусціла выдавецтва «Беларуская навука», можна, без перабольшання, лічыць унікальнай. Аб´ёмны фаліянт, які мае больш за 1000 старонак і змяшчае 50 фотаздымкаў, - «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа». Аўтар – Міхась Мушынскі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, вядомы даследчык творчасці народнага паэта Беларусі.