Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 43.

З 20 па 24 студзеня па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай навукі. Не засталіся ў баку ад святкавання і ўстановы вышэйшай адукацыі. У БДЭУ адбудзецца дыялогавая пляцоўка з Мікалаем Мікалаевічам Сухоцкім, намеснікам дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.01.2025

Рубрика: Мероприятия НАН, Сотрудники НАН

Распрацоўкай беспілотнай тэхнікі і вырабаў са скуры і футра будуць займацца выпускнікі новых спецыяльнасцей БДТУ. Маладыя спецыялісты змогуць працаваць на пасадах канструктараў, інжынераў, тэхнолагаў на розных прадпрыемствах краіны, сярод якіх Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў, Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі і інш.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.01.2025

Рубрика: Организация науки, НАН Беларуси

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях распрацаваў механізм падтрымкі стартап-праектаў на розных этапах іх развіцця — ад задумы да інвестыцыйнай стадыі. Камітэт спрыяе правядзенню штогадовага рэспубліканскага маладзѐжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Выбіраюцца пераможцы ў трох узроставых групах: навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; студэнты і курсанты; працуючая моладзь, маладыя вучоныя, прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый, падпарадкаваных НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 17.12.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Молодежь в науке

Больш за 5 тысяч вучоных працуюць у сценах айчынных універсітэтаў. Многія студэнты УВА ўдзельнічаюць у сур’ѐзных даследаваннях і распрацоўках НАН Беларусі. Як яны рэалізуюць свой патэнцыял, паказвае штогадовы Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.06.2024

Рубрика: Наука и технологии

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт — самы малады ў Беларусі, у красавіку яму споўнілася ўсяго толькі 18 гадоў. Аднак, нягледзячы на юны ўзрост, ѐн прапаноўвае абітурыентам шырокі спектр прафесій. Ёсць дамоўленасць з Нацыянальнай акадэміяй навук, шчыльна супрацоўнічаюць з біяхімікамі, заключыўшы дагавор з Гродзенскім інстытутам біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 17.05.2024

Рубрика: НАН Беларуси

Вучоным быць лёгка, бо навука — гэта цікава. Для мяне навука не столькі праца, колькі любімае баўленне часу. Бо калі я займаюся даследаваннямі, то адпачываю. Калі навука ператвараецца ў хобі, на яе заўсёды знаходзіцца вольны час. Асаблівую каштоў­насць для маладых вучоных уяўляюць лю­дзі, якія іх матывуюць і накіроўва­юць. Для мяне такім чалавекам стаў мой навуковы кіраўнік — в.а. загадчыка кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця, прафесар, член-ка­рэспандэнт НАН Беларусі Максім Альбертавіч Багдасараў.

Источник: Настаўніцкая газета | 15.01.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Молодежь в науке

Асабліва калі займаешся любімай справай. Любоў да геаграфіі Ганне Мікалаеўне прывіла яе цётка — Алена Анатольеўна Маеўская, настаўніца геаграфіі Ленінскай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна. Яна дапамагла ёй вызначыцца і з будучай прафесіяй. Зараз яна выконвае работу пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта НАН Беларусі М. А. Багдасарава.

Источник: Настаўніцкая газета | 12.01.2024

Рубрика: Сотрудники НАН

Беларусь, бадай, адзіная краіна, дзе адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэтае свята, супрацоўніцтва з НАН Беларусі і іншыя тэмы - ў размове з дэканам гістарычнага факультэта БДУ Аляксандрам Каханоўскім.

Источник: Настаўніцкая газета | 03.11.2023

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Ці прываблівае беларускую моладзь прафесія вучонага сёння і як падтрымліваюць маладых даследчыкаў у НАН Беларусі распавядае старшыня савета маладых вучоных і дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.

Источник: Настаўніцкая газета | 13.10.2023

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Пашыранае пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі "Аб прапановах універсітэтаў па рэалізацыі да 2030 года стратэгічна важных інавацыйных праектаў" прайшло на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яго ўдзельнікамі сталі рэктары і прарэктары па навуковай рабоце УВА, прадстаўнікі галіновых органаў дзяржкіравання, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гомельаблвыканкама, структурных падраздзяленняў апарату Мінадукацыі.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.05.2023

Рубрика: Мероприятия НАН

Сёння навуку рухаюць маладыя. Яны не баяцца выходзіць за рамкі звыклых уяўленняў, рызыкаваць, праяўляць ініцыятыву і спрабаваць рэалізаваць нават самыя неверагодныя ідэі, бо іх шчырае жаданне — даследаваць, ствараць і адкрываць новае. Каб яно не знікла, навукоўцаў-пачаткоўцаў пастаянна падтрымліваюць на розных узроўнях. Пра тое, як гэта робіць Міністэрства адукацыі, а таксама пра супрацоўніцтва з НАН Беларусі, распавядае старшыня савета маладых вучоных ведамства Настасся Кісялевіч.

Источник: Настаўніцкая газета | 03.05.2023

Рубрика: НАН Беларуси

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць кангрэс маладых вучоных Саюзнай дзяржавы.

Источник: Настаўніцкая газета | 31.03.2023

Рубрика: Мероприятия НАН, Международное сотрудничество

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" стала аднйо з самых наведвальных у краіне. На ёй дэманструюцца найноўшыя распрацоўкі і дасягненні НАН Беларусі, арганізацый розных ведамстваў.

Источник: Настаўніцкая газета | 10.03.2023

Рубрика: Мероприятия НАН

Старшы выкладчык кафедры “Тэхналогія машынабудавання” БНТУ Ягор Піліпчук у ліку таленавітых маладых вучоных, якім прызначана стыпендыя Прэзідэнта Беларусі. Навукай Ягор Вячаслававіч пачаў цікавіцца амаль адразу, паступіўшы на машынабудаўнічы факультэт БНТУ ў 2010 го­дзе. Падчас навучання ён пазнаёміўся з вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі прывадных сістэм і тэхналагічнага абсталявання Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Міхаілам Леванцэвічам.

Источник: Настаўніцкая газета | 10.02.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт сёлета адзначыць 90-годдзе. Універсітэт праводзіць навуковые даследаванні, супрацоўнічае з Інстытутам эканомікі НАН Беларусі. Сярод выпускнікоў - шмат вядомых вучоных. Падрабязна - ў размове з рэктарам установы Аляксеем Ягоравым.

Источник: Настаўніцкая газета | 27.01.2023

Рубрика: НАН Беларуси

У Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" адкрылася выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная". Падрабязна пра яе распавёў першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.

Источник: Настаўніцкая газета | 20.01.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Навукоўцы з Інстытута гісторыі НАН Беларусі падцвердзілі, што дзень заснавання ўніверсітэта - 9 мая 1963 года. За амаль 6 дзесяцігоддзяў існавання БрДТУ прайшоў шлях ад інжынерна-будаўнічага і політэхнічнага інстытута да тэхнічнага ўніверсітэта. Тут падрыхтавалі не адну тысячу спецыялістаў у галіне будаўніцтва, архітэктуры, машынабудавання, электронікі, эканомікі і экалогіі.

Источник: Настаўніцкая газета | 06.12.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Адкрытыя дыялогі і дыскусіі, форумы і марафоны, дзясяткі спікераў і тысячы слухачоў, актыўнае абмеркаванне самых надзённых пытанняў краіны — візітоўка Беларускага таварыства "Веды". У сярэдзіне снежня яно адсвяткуе 75-годдзе. Як заставацца сучасным у такім паважным узросце — распавядае старшыня аб’яднання Вадзім Гігін. таварыства арганізуе шмат ініцыятыў - напрыклад, у лістападзе мінулага года разам з Курчатаўскім цэнтрам, НАН Беларусі і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама пачалі цікавы праект для падрастаючага пакалення "Фармат навукі: даступна".

Источник: Настаўніцкая газета | 02.12.2022

Рубрика: Наука и общество

Напярэдадні Міжнароднага дня студэнтаў прадстаўнікі УВА з розных рэгіёнаў краіны абмеркавалі маладзёжныя праекты і ініцыятывы ў сферы адукацыі. Адна з галоўных мэт развіцця маладзёжных праграм - падтрымка маладых вучоных і іх ініцыятыў. Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі адзначыў, што ў Беларусі работа с адоранай моладдзю пастаўлена на сістэмную аснову.

Источник: Настаўніцкая газета | 18.11.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, ЦНБ НАН Беларуси, Наука и общество

Тры насычаныя дні, сотні кіламетраў, шматлікія знаѐмствы і мноства ўражанняў — на мінулым тыдні Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы запрасіў беларускіх журналістаў у чарговы прэстур. На гэты раз — па Маскве і Калужскай вобласці. Прэс-тур пачаўся экспертна-медыйным форумам "Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Навука. Космас. Адукацыя". На палях форуму старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў расказаў, што вядзецца работа па стварэнні беларуска-расійскага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Источник: Настаўніцкая газета | 04.10.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Международное сотрудничество

Адной са святочных лакацый сталічнага Дня горада стаў фестываль навукі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю ўзяў удзел старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Настаўніцкая газета | 13.09.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Так называлася пляцоўка Міністэрства адукацыі, размешчаная на Фестывалі навукі — 2022 ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, дзе былі прадстаўлены 15 УВА краіны. Якія навуковыя распрацоўкі яны дэманстравалі і чым здзіўлялі мінчан і гасцей сталіцы?

Источник: Настаўніцкая газета | 13.09.2022

Рубрика: Мероприятия НАН

У Беларусі прайшоў першы форум выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка "Навука. Моладзь. Будучыня". На форуме паведамілі, што падпісана пагадненне паміж саветам маладых вучоных НАН Беларусі і Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.05.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Усё яшчэ думаеце, што навука — доля выбраных?.. А вось і не! Паспрабаваць свае сілы ў ёй можа любы, былі б жаданне і зацікаўленасць. Прычым часта адкрыцці робяць якраз-такі дылетанты, перакананы старшыня савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Ермакоў. Па яго словах, у вучонага Міністэрства адукацыі 70% працоўнага часу займае выкладчыцкая дзейнасць і толькі 30% — навуковая. Але пры гэтым у нашых вучоных ёсць распрацоўкі, якія па сваім узроўні не ўступаюць, напрыклад, праектам НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 19.04.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Як многа людзей размаўляе на беларускй мове ў штодзённым жыцці? Ці чытае сучасная моладзь кнігі на роднай мове? Гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі падчас круглага стала ў сталічным Доме прэсы. Удзел у ім узялі таксама дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі І. Саверчанка і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Бязнюк.

Источник: Настаўніцкая газета | 24.02.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі НАН Беларусі, студэнты, маладыя вучоныя і выкладчыкі ўніверсітэта.

Источник: Настаўніцкая газета | 10.02.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Пра сябе, працу ў НАН Беларусі і свой шлях да пасады рэктара БНТУ, дасягненні і перспектывы вядучай вышэйшай тэхнічнай школы краіны, а таксама пра абноўленыя Кодэкс аб адукацыі і Канстытуцыю Беларусі расказаў доктар тэхнічных навук дацэнт Сяргей Харытончык.

Источник: Настаўніцкая газета | 05.02.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Святлана Грыневіч — малады выкладчык БДУ, перспектыўны вучоны, улюбѐны ў сваю справу, і маладая мама, якая ўдала сумяшчае навуковую, педагагічную дзейнасць і сямейныя клопаты. Амаль 15 гадоў жыццѐ Святланы Уладзіміраўны звязана з навукай. Спачатку яна скончыла біялагічны факультэт БДУ, затым магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і аспірантуру Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі па спецыяльнасці "Біяфізіка".

Источник: Настаўніцкая газета | 29.01.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Хто такі філосаф, што такое філасофія і чаму яна неабходна сучаснаму чалавеку — дакладна ведае кандыдат філасофскіх навук намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Ілья Мікалаевіч Калядка. Яго акадэмічная кар’ера некаторы час была звязана з работай на пасадзе навуковага супрацоўніка Цэнтра філасофска-метадалагічных і міждысцыплінарных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 29.01.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў літаратурнага конкурсу "Беларускі салавей". Сябрам журы конкурсу быў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык.

Источник: Настаўніцкая газета | 25.01.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Наша краіна мае ўнікальную штогадовую вераснѐвую традыцыю — святкаванне Дня беларускага пісьменства. У асноўны дзень свята, 5 верасня, адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Пра гэта расказаў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.

Источник: Настаўніцкая газета | 17.08.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 3 чэрвеня ўзнагародзілі тры дзясяткі юных музыкантаў, спевакоў, танцораў, матэматыкаў, фізікаў, хімікаў, біѐлагаў, якія былі адзначаны на міжнародных творчых конкурсах і прадметных алімпіядах. Акрамя таго, былі ўзнагароджаны 10 педагогаў і выкладчыкаў. Асобна было адзначана ўзаемадзеянне вучоных Нацыянальнай акадэміі навук менавіта з моладдзю.

Источник: Настаўніцкая газета | 05.06.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Як казкі звязаны з псіхалогіяй, архетыпамі і калектыўным несвядомым? Што яднае Гары Потэра і славянскую міфалогію, сучасныя меладрамы і казачныя сюжэты? Якія перспектывы развіцця айчыннай казкі?.. Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні прагучалі на II Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі, які адбыўся 27—28 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 03.06.2021

Рубрика: Мероприятия НАН

У сталічнай мастацкай галерэі "Вільнюс" праходзіць выстава жывапісу Валянціны Ранцэвіч "Скользящее мгновенье". Мастачка скончыла аспірантуру Інстытута матэматыкі АН БССР.

Источник: Настаўніцкая газета | 15.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Прадстаўнікі НАН Беларусі заявілі, што збіраюцца вярнуць на сваю базу энцыклапедычнае кнігавыданне і стварыць стварыць новую айчынную энцыклапедыю.

Источник: Настаўніцкая газета | 06.04.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Звыш 360 юных талентаў — такая колькасць адораных навучэнцаў з усёй краіны сабралася на мінулым тыдні ў Магілёве. Нагодай стаў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды. У горадзе на Дняпры ён праходзіў адразу па трох вучэбных прадметах: матэматыцы, фізіцы і астраноміі. У склад журы увайшоў і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі М. В. Карпук

Источник: Настаўніцкая газета | 06.04.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Рэспубліканскі праект "На хвалі часу, у плыні жыцця", прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк", рэалізуецца з 2019 па 2023 год. Дарэчы, да праекта актыўна далучаюцца іншыя ўстановы, новыя аўтары і даследчыкі гісторыі літаратуры. Сярод іх — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык і старшы навуковы супрацоўнік гэтага цэнтра Ігар Шаладонаў.

Источник: Настаўніцкая газета | 04.02.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Засталіся лічаныя дні да пачатку новага навучальнага года. І пакуль бацькі заклапочаны зборам дзяцей у школу, настаўнікі, асабліва класныя кіраўнікі, — планам выхаваўчай дзейнасці. Сталічным педагогам варта звярнуць увагу на Музей гісторыі горада Мінска, тым больш напярэдадні Дня горада. У аснову фондаў музея пакладзена калекцыя археалагічных раскопак Мінска XI—XIX стст., перададзеная Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Пра 10-гадовыя дасягненні музея і яго адукацыйныя магчымасці сёння раскажа дырэктар установы Галіна Ладзісава.

Источник: Настаўніцкая газета | 25.08.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Апошнія гады Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы гісторыкаў НАН Беларусі арганізоўвае "Археалагічнае лета з музеем", і 2020 год не стане выключэннем. Якую альтэрнатыву музей прапануе стандартным урокам па гісторыі і як дапамагае зацікавіць юных беларусаў гістарычна-культурнай спадчынай нашай краіны? Якім чынам музей працуе ў новых рэаліях, як адзначыў Міжнародны дзень музеяў і якія праекты рыхтуе для сваіх сяброў у будучыні, расказвае яго дырэктар Павел Сапоцька.

Источник: Настаўніцкая газета | 19.05.2020

Рубрика: Наука и общество

Як распазнаць атрутную расліну і аберагчы сябе ад яе ўздзеяння, што рабіць, калі ўсё ж такі атруціўся? Якія расліны, наадварот, лечаць і дапамагаюць нам быць здаровымі? Адказы — у новых кнігах "Опасные соседи. Дикорастущие ядовитые растения Беларуси" і "Зелёные лекари. Дикорастущие лекарственные растения Беларуси", якія днямі прэзентавалі ў прэс-цэнтры Дома прэсы. Падрабязна пра выдання распавядаюць навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Уладзімір Лябедзька і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Сяргей Саўчук.

Источник: Настаўніцкая газета | 25.04.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность, Наука и общество

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля