Всего документов: 1.
Сярод памятных мясцін Гомельскай вобласці, уключаных у турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны», Лоеўскі раён вылучаецца, найперш, сваімі археалагічнымі помнікамі і ваеннай гісторыяй. Ўнікальная знаходка – Чаплінскі археалагічны комплекс, які ўключае гарадзішча, селішча, бескурганны і курганны могільнікі, - справа рук беларускага археолага, доктара гістарычных навук Леаніда Побаля. У 1956 – 1957 гг. малады археолаг, тады яшчэ аспірант Інстытута гісторыі, узначаліў раскопкі ў Чапліне, каб высветліць таямніцы надзвычай цікавага для навукі аб´екта.