Всего документов: 10.
Коску ў гэтым сказе можна ставіць па-рознаму. Але хацелася б спадзявацца, што правілы, якія ўсталёўваюцца для палявання, улічваюць інтарэсы як ахоўнікаў прыроды, так і аматараў пастраляць. Апошнія змены ў заканадаўстве па гэтай тэме выклікалі сур’ёзнае абмеркаванне сярод грамадзян. Як можна прыйсці да кансэнсусу ў гэтым пытанні? Загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і навуковага суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін распавядае, які існуе навуковы погляд на гэтае пытанне.
Дзе гэты будынак, у Тураве ведаюць усе. Менавіта сюды, у дом з сімвалам вялікага зуйка, з'язджаюцца арнітолагі, бёрдвотчары ды і проста аматары птушак, якія хочуць паназіраць за рознымі відамі і дапамагчы прыродзе. Працуе станцыя кальцавання ў доме, які набыла сям'я Паўла Пінчука, Наталлі Карліёнавай і іх сына Лёні. Наталля працуе вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Тут жа старшым навуковым супрацоўнікам працаваў і Павел да гэтай вясны. Цяпер ён застаўся на пасадзе дырэктара Беларускага цэнтра кальцавання птушак.
«Аднойчы зімовым вечарам сустрэліся тры каралі на небасхіле...» Так магла пачынацца адна з казак, якую расказвала маці сваім дзеткам на беларускай зямлі некалькі стагоддзяў таму. Тры Каралі — гэта, як мы называем сёння, пояс Арыёна. Адкуль узяліся Тры Каралі і якія іншыя назвы атрымалі вядомыя сузор'і ў народных беларускіх легендах, распавядае Цімафей Авілін, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На ІІ З'ездзе вучоных ухвалілі стратэгію «Навука і тэхналогіі: 2018—2040». У Палацы Рэспублікі сабраліся больш за 2500 прадстаўнікоў навукі (і айчыннай, і замежнай), каб падвесці вынікі года і скласці планы на будучыню. Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, звярнуў увагу, што толькі сёлета было распрацавана каля 40 нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на ўдасканаленне навуковай, навукова-технічнай і інавацыйнай дзейнасці.
У парадку дня чарговага пасяджэння трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання былі законапраекты, звязаныя з двухбаковымі міжнароднымі адносінамі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, ЕАЭС, Мэтамі ўстойлівага развіцця.
Беларусь пакажа каля 50 высокатэхналагічных распрацовак на Міжнароднай спецыялізаванай выставе "ЭКСПА-2017" у сталіцы Казахстана. Будуць прадстаўлены распрацоўкі Мінадукацыі, Мінпрама і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч распавядае пра актуальные праблемы і накірункі дзейнасці ў краіне. Сярод іншага старшыня ўзгадвае добрыя паказчыкі працы Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі.
На першай сесіі верхняй палаты парламента быў выбраны Прэзідыум. Таксама адбыліся выбары кіраўніцтва пастаянных камісій. Старшыні камісій абазначылі задачы, якія стаяць перад Саветам Рэспублікі. Сярод 57 сенатараў 30% — жанчыны. Восем членаў ужо працавалі ў мінулых скліканнях. Традыцыйна ў верхнюю палату прайшлі найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі грамадства, сярод іх ёсць два члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і 8 прафесараў.
Выбары — гэта «лакмусавая паперка» палітычнай актыўнасці насельніцтва. Але зацікаўленасць электарату залежыць і ад ініцыятыўнасці кандыдатаў у дэпутаты. Пра тое, чаго чакаюць беларусы ад будучых парламентарыяў і як сёння працуюць цэнтры па сацыялагічных даследаваннях, распавядае дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў.
Гонка за выбаршчыкам пачалася. Пасведчанні ўжо атрымалі 522 кандыдаты. У тым ліку паспяхова прайшлі рэгістрацыю 331 з 387 кандыдатаў, вылучаных ад партый. Чаго чакаць ад палітычных сіл падчас барацьбы за месцы ў Палаце прадстаўнікоў, распавядае малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Пётр Пятроўскі.