Всего документов: 15.
Лепельчанін Валерый Тухта і яго вучні даследуюць мінулае роднага краю. С педагогам на працягу многіх гадоў супрацоўнічаюць вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На базе Глыбоцкай раеннай гімназіі адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 135-годдзю Язэпа Драздовіча. На канферэнцыі вучоныя НАН Беларусі, краязнаўцы, педагогі выступілі з вынікамі вывучэння багатай спадчыны, якую пакінуў нашчадкам славуты глыбачанін.
Ва Узбекістане адбыўся набор магістрантаў дял навучання ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Таксама было абмеркавана магчымае супрацоўніцтва Інстытута заалогіі НАН Беларусі і Дзяржаўным камітэтам развіцця ветэрынарыі і жывёлагадоўлі Узбекістана.
Сціплы вясковы настаўнік, з якім супрацоўнічаюць вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Нястомны краязнавец, на чым рахунку каля паўтара дзясятка выдадзеных кніг і прыкладна столькі ж адкрытых археалагічных помнікаў. Да Валерыя Тухты на канікулах ці ў выхадныя з розных краёў імкнуцца прыехаць выпускнікі і валанцёры, каб паўдзельнічаць у новых даследаваннях.
I Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі прайшоў на платформе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Разам з моладдзю ўдзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі НАН Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава заахвочвае першыя крокі моладзі ў навуку, дапамагае раскрыць таленты, праявіць лідарскія якасці, асвоіць навыкі інавацыйнага прадпрымальніцтва, ажыццявіць уласныя праекты. Універсітэт супрацоўнічае з інстытутамі НАН Беларусі — фізіка-тэхнічным, аб’яднанага машынабудавання, прыкладной фізікі, тэхнічнай акустыкі. Аб прыярытэтах, якія абумоўліваюць развіццё ВДУ, дасягненнях калектыву і цікавых пачынаннях — у гутарцы з рэктарам Валянцінай Багатыровай.
З 1 чэрвеня на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі працуе профільны аздараўленчы лагер дзённага знаходжання "Эўрыка". У атрадзе "Юны эколаг" дзеці і падлеткі паглыбляюць свае веды па заалогіі, прыкладной батаніцы і асновах кветкаводства, удзельнічаюць у экалагічным дазоры і вучэбна-палявых практыкумах. Праект цесна супрацоўнічае з Віцебскім занальным інстытутам сельскай гаспадаркі НАН Беларусі.
У Глыбокім 17 сакавіка адбыўся навукова-практычны форум "Інтэлектуальная моладзь: ад SMART-ініцыятывы да SMART-горада". У форуме прыняла ўдзел прадстаўнічая каманда маладых вучоных НАН Беларусі.
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" намеснік міністра адукацыі сустрэўся с навучэнцамі 8-11 класаў сярэдняй школы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пад час сустрэчы ўзгадалі і персаналіі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Глыбокім узнагародзілі пераможцаў конкурсу работ даследчага характару ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч". З прывітальным словам на адкрыцці канферэнцыі выступіў і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.
У Віцебску прайшоў Міжнародны сімпозіум "Перспектыўныя матэрыялы і тэхналогіі". Член-карэспандэнт НАН Беларусі Васіль Рубанік падкрэсліў імкненне выявіць таленавітую моладзь і дапамагчы фарміраванню яе навуковых поглядаў.
Біялагічны факультэт ВДУ імя П.М.Машэрава — найстарэйшы факультэт універсітэта, фактычна яго аднагодак. Сярод найбольш важных перспектыўных напрамкаў навуковых даследаванняў ВДУ — біялагічнае і геаэкалагічнае абгрунтаванне рацыянальнага выкарыстання рэсурснага патэнцыялу і аховы навакольнага свету беларускага Паазер’я. Па адным з напрамкаў даследаванняў вывучаюцца новыя інвазіўныя віды. Асноўную работу ў гэтым напрамку вядзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, спецыялісты кафедры батанікі - сувыканаўцы задання, у прыватнасці, па выпрабаванню методык барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага.
Цэнтральнай падзеяй міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Куцеінскія чытанні 2014" у Оршы стала прэзентацыя факсіміле славутага выдання Спірыдона Собаля. Копія рэліквіі убачыла свет па ініцыятыве Аршанскага райвыканкама, НАН Беларусі і інш.
Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012-2015 гады ўжо мінулым летам пачалося непасрэднае ажыццяўленне задумы. «Пры ўмове, што будзе своечасова зманціравана абсталяванне, да канца чэрвеня мы зможам саткаць эталон – дакладную копію аднаго з паясоў, што захоўваецца ў Цэнтры даследвання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь», - распавядае адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў лёгкай прамысловасці Галіна Казарноўская.
У Віцебску адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі і выставы, прысвечаных славутаму вучонаму, аднаму з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук і арганізатараў масавага краязнаўчага руху ў краіне Мікалаю Каспяровічу.