Всего документов: 2.
Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі мае даўнія карані і вялікія перспектывы. За некалькі мінулых гадоў у рамках Саюзнай дзяржавы прынята нямала сумесных праграм. Напрыклад, усім вядомы праект па стварэнні трансгенных жывёл. Разам з тым магчымасці інтэграцыі ў сістэме АПК выкарыстоўваюцца далёка не цалкам. Пра гэта гаварылася на нарадзе ў рамках падрыхтоўкі да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У ёй прынялі ўдзел старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык, кіраўнікі навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі.
Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні сумесна з Інстытутам лесу НАН Беларусі і Міністэрствам лясной гаспадаркі разгледзела наступствы масавага знішчэння лесу насякомымі-шкоднікамі на тэрыторыі Беларусі і метады барацьбы з імі. Становішча абвастрылася з-за прыродных анамалій апошніх двух гадоў, каментуе намеснік дырэктара Інстытута лесу Уладзімір Усеня.