Всего документов: 13.
Вуліца Акадэмічная, 10. Гэта адрас альма--матар больш як дзесяці тысяч выпускнікоў біятэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Ужо больш за 70 гадоў у гэтым старажытным будынку ў цэнтры горада рыхтуюць зоаінжынераў. 87 працэнтаў выкладчыкаў біятэхналагічнага факультэта маюць вучоную ступень. Сярод іх — акадэмік, пяць дактароў навук, 22 кандыдаты навук.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі VI Заалагічныя чытанні. Актуальным пытанням захавання біяразнастайнасці пыр прамысловай вытворчасці было прысвечана выступленне спецыяліста з НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Руслана Навіцкага.
Прафесар кафедры біяхіміі Гроджненскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Янкі Купалы Ілья Заводнік паказвае міжкафедральную вучэбна-навуковую лабараторыю "Біяхімія і нутрыцэўтыка". Адну з распрацовак гродненскіх навукоўцаў бюро Прэзідыума НАН Беларусі ўключыла ў спіс лепшых работ па выніках мінулага года.
Прадстаўнікі шасці краін прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: грамадства, дзяржава, асоба", якая адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным ніверсітэце імя Янкі Купалы. Удзел у канферэнцыі ўзялі таксама акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Першы фестываль лічбавых тэхналогій DigiFEST арганізаваў фізіка-тэхнічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна са сваімі партнёрамі — інжынерна-будаўнічым факультэтам, цэнтрам “Тэхналаб”, Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асацыяцыяй “Робататэхніка і штучны інтэлект”, школай лічбавых тэхналогій “Фарсайт”, адукацыйным цэнтрам Парка высокіх тэхналогій, кампаніяй EasyCraft і Гродзенскім абласным цэнтрам тэхнічнай творчасці. Аб робататэхніцы і яе развіцці ў Беларусі расказаў загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Рыгор Пракаповіч.
Студэнты спецыяльнасці “Гісторыя” Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы археолага-этнаграфічную практыку пасля першага курса праходзілі на вельмі важным аб’екце — тэрыторыі Новага і Старога замкаў у Гродне, дзе вядуцца падрыхтоўчыя работы да іх рэстаўрацыі. Дарэчы, усе археалагічныя работы праходзяць пад наглядам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Педагогі Свіслацкага раёна ўзнагароджаны граматамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за вывучэнне гісторыі роднага краю і патрыятычнае выхаванне школьнікаў. Граматы настаўнікам уручыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч падчас навукова-практычнай канферэнцыі "Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю". Удзел у канферэнцыі ўзялі і навукоўцы Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Рэктар гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Віктар Сняжынскі атрымаў дыплом члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася выніковая навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы медыцыны". Рэктар ГрДМУ член-карэспандэнт НАН Беларусі Віктар Аляксандравіч Сняжынскі акрэсліў кірункі навуковай дзейнасці універсітэта на бягучы год.
Аб юбилейным 50-м выпуску факультэта аховы раслін Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і аб тым як рыхтуюць спецыялістаў у гэтай галіне распавеў дэкан факулютэта Павел Барадзін. Выпускніком факультэта з'яўляецца кандыдат сельскагаспадарчых навук намеснік дырэктара Інстытута аховы раслін НАН Беларусі.
Адбыўся урачысты прыём маладых вучоных, прысвечаны году моладзі Дню беларускай навукі. На стэндавай выставе былі прадстаўлены распрацоўкі маладых вучоных Гродзенскага філіяла "Навукова даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння" НАН Беларусі, Гродзенскага філіяла Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў.
У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Лекавыя расліны: біяразнастайнасць, тэхналогіі, прымяненне". Асаблівую зацікаўленасць удзельнікаў выклікаў даклад намесніка дырэктара па навуцы РУП "Інстытут аховы раслін" Алены Якімовіч.
Наталля Дмітрыеўна Стрэкаль - прафесар агульнай фізікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсатэта імя Янкі купалы, распавяла аб сваім прафессійным станаўленні, аўтарытэтах ў сучаснай фізіцы , сярод якіх вызначала член-карэспандэнта НАН Беларусі Сяргея Васільевіча Гапоненка і прафесара БНТУ Эдуарда Іосіфавіча Зянкевіча.