Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 28.

Мінула ўжо 77 гадоў, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. Але і да сённяшняга часу юныя краязнаўцы разам з педагогамі ўстанаўліваюць імёны герояў, адкрываюць новыя факты пра падзеі вогненных 40-х. гэтым чарговы раз пераканала рэспубліканская навукова-даследчая канферэнцыя навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць". Старшынёй журы выступіў вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Павел Анатольевіч Трубчык.

Источник: Настаўніцкая газета | 28.05.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Навукова-даследчай канферэнцыяй навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць" пачаўся Рэспубліканскі тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі. Для аказання арганізацыйнай і метадычнай дапамогі пошукавым аб’яднанням навучэнцаў на платформе "Патрыёт.by" змешчаны спецыяльныя матэрыялы. Акрамя таго, установамі адукацыі наладжана цеснае супрацоўніцтва з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзѐжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык.

Источник: Настаўніцкая газета | 24.05.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладзе лёсаў былых непаўналетніх вязняў фашызму абмяркоўвалі ўдзельнікі круглага стала, які прайшоў у анлайн- і афлайн-фармаце па ініцыятыве Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Беларускай асацыяцыяй былых непаўналетніх вязняў фашызму. Цэнтральнай тэмай размовы стаў лёс беларусаў, якія перасяліліся ў Карэлію пасля заканчэння савецка-фінскай вайны. Яшчэ адной белай плямай у айчыннай гістарыяграфіі з’яўляецца ўдзел беларусаў у савецка-фінскай вайне. Таму загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Міхайлавіч Літвін прапанаваў настаўнікам актывізаваць даследчую работу па гэтай тэме на месцах, збіраць звесткі і дзяліцца імі з навукоўцамі.

Источник: Настаўніцкая газета | 02.03.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Сярод помнікаў археалогіі гарадзішчы займаюць адметнае месца. Па беларускіх мерках гэта сапраўдныя горы. Вывучэннем Замкавай гары Крычава займаецца настаўнік гісторыі сярэдняй школы №1 Андрэй Аляксеевіч Кузьмін. Удзельнічаў ён і ў археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэя Анатольевіча Мяцельскага.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.01.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Беларусь рыхтуецца да аднаго з галоўных свят — Дня Перамогі. 9 Мая — гэта яшчэ і Дзень радасці, Дзень успамінаў, Дзень смутку, Дзень нашай памяці. Салдатам Вялікай Айчыннай прысвечаны ўнікальны Музей памяці, створаны ў сталічным храме-помніку ў гонар Усіх Святых. У залах музея можна азнаёміцца з прадметамі ваеннай археалогіі, прадастаўленымі 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальѐнам Міністэрства абароны, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Магілѐўскім абласным гісторыка-патрыятычным пошукавым клубам ВІККРУ, калекцыянерамі і прыватнымі асобамі.

Источник: Настаўніцкая газета | 07.05.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Удзельнікі І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму не толькі дзяліліся вопытам вывучэння малой радзімы, але і выказалі шмат цікавых і слушных прапаноў адносна папулярызацыі краязнаўчай справы. Усё ж краязнаўства — справа сур’ёзная. І падыходы да яе павінны быць навуковыя. Невыпадкова сярод выступоўцаў на пленарным пасяджэнні форуму былі дырэктары Інстытута гісторыі Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў. Некаторымі прапановамі, а таксама думкамі пра асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага краязнаўства дзеліцца Мікалай Васільевіч Півавар, які больш за 30 гадоў займаецца краязнаўствам, першы ў краіне абараніў кандыдацкую дысертацыю па краязнаўстве.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.03.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Панямонне — край паэтаў і пісьменнікаў. І самы лірычны, самы багаты на літаратараў-землякоў куточак Панямоння — гэта Уздзеншчына. Напрыклад, у вѐсцы Вялікая Уса нарадзіўся Пятро Глебка, што ўзначальваў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору акадэміі навук, у Нізку — Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Лідзія Арабей, у Забалацці — Алесь Махнач, дзіцячыя і юнацкія гады Алеся Якімовіча прайшлі ў Чурылаве. А яшчэ з Уздзеншчынай звязана жыццѐ продкаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Нездарма ва ўстановах адукацыі Уздзенскага раѐна дзейнічае аж 5 літаратурных музеяў.

Источник: Настаўніцкая газета | 24.12.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Звесткі пра 3429 воінаў-армян, якія загінулі або прапалі без вестак на тэрыторыі нашай краіны падчас Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўлены ў кнізе "Воіны-армяне ў баях за Беларусь (1941-1944 гг.)". Падрабязна пра выданне распавядае дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

Источник: Настаўніцкая газета | 22.10.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

10 кастрычніка ў сталічным Доме кнігі "Светач" прайшла прэзентацыя ўнікальных выданняў, якія расказваюць пра гісторыю партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё мірнага насельніцтва пад акупацыяй, лёс дзяцей вайны, ваеннапалонных чырвонаармейцаў. Выданне серыі — гэта вынік плѐннай сумеснай работы супрацоўнікаў выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 15.10.2019

Рубрика: Наука и общество

Рэспубліканскі фестываль інавацыйнага педагагічнага вопыту сабраў на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ўдзельнікаў інавацыйнага праекта ―Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця даследчай кампетэнтнасці навучэнцаў на аснове вывучэння духоўнай і культурнай спадчыны‖. Багатая і яркая палітра вопыту рэалізацыі праекта была прадстаўлена падчас тэматычнай выставы, пленарнага пасяджэння, а таксама супервізіі. Сярод праектаў - "Вайна ў чамадане" (абарона музейных інсталяцый на базе Інстытута гісторыі НАН Беларусі).

Источник: Настаўніцкая газета | 01.06.2019

Рубрика: Наука и общество

Глуск- зусім не глуш. Сёння тут бурліць жыццё. Сярод аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Глушчыны асаблівае месца займае Глускі замак, выява якога змешчана на гербе Глуска. На жаль, ад былой велічы замка засталіся толькі рэшткі земляных умацаванняў. Аднак на працягу многіх гадоў навучэнцы Глуска пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўдзельнічалі ў раскопках на месцы замка.

Источник: Настаўніцкая газета | 25.05.2019

Рубрика: НАН Беларуси

29 і 30 красавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства праходзіў заключны этап I Рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў. Журы ў складзе супрацоўнікаў устаноў вышэйшай адукацыі, НАН Беларусі, Беларускага фонду культуры, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства вызначылі пераможцаў.

Источник: Настаўніцкая газета | 04.05.2019

Рубрика: НАН Беларуси

У суботу ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства былі падведзены вынікі рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць” і тэматычнай дэкады. Падчас мерапрыемства прайшло ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу “Чарнобыль — погляд скрозь гады” і прэзентацыя выставачнай экспазіцыі “Чарнобыль вачыма дзяцей”. Падчас мерапрыемства сваімі думкамі адносна аварыі на ЧАЭС і пераадолення яе наступстваў дзяліліся навукоўцы, педагогі, у тым ліку загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Барыс Лазука.

Источник: Настаўніцкая газета | 03.05.2018

Рубрика: Сотрудники НАН

апошнія гады сярод устаноў адукацыі неаднойчы праводзіліся конкурсы па складанні экскурсійных маршрутаў. Здаецца, распрацоўваць новыя маршруты ўжо няма сэнсу. Усё складзена, усё ўключана. Аднак гэта не так. Добры экскурсійны маршрут на актуальную тэму ніколі не будзе лішнім, асабліва сёння, калі вядзецца актыўная работа па прыцягненні ў Беларусь замежных турыстаў, актывізавалася развіццё ўнутранага турызму. Таму і правядзенне Рэспубліканскага конкурсу экскурсійных маршрутаў “Пазнаем Беларусь разам”, вынікі якога падводзяцца ў гэтыя дні ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства, з’яўляецца важнай справай. Адзін з гэтых маршрутаў прапануе наведаць і эксперыментальную навуковую базу Інстытута лесу НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 20.05.2017

Рубрика: НАН Беларуси

Візітоўкай любой установы адукацыі, як вядома, з’яўляецца музей. А музею вядучай педагагічнай альма-матар краіны проста наканавана быць узорнай візітоўкай, сумяшчаць лепшыя традыцыі музейнай педагогікі з дасягненнямі сучасных інфармацыйных тэхналогій. Менавіта такі музей і быў урачыста адкрыты 21 лістапада ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка па ініцыятыве рэктара Аляксандра Іванавіча Жука. Экспазіцыя будзе расказваць пра гэтыя традыцыі і выхоўваць студэнцкую моладзь, адзначыў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, выпускнік 1975 года Аляксандр Аляксандравіч Каваленя.

Источник: Настаўніцкая газета | 24.11.2016

Рубрика: Сотрудники НАН

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Post mortem. Пахавальныя помнікі ў гісторыка-культурнай прасторы: праблемы вывучэння і захавання". Аб актуальнасці канферэнцыі паведаміў дырэкстар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч.

Источник: Настаўніцкая газета | 15.11.2016

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Па добрай традыцыі ў першы панядзелак новага навучальнага года пачаўся рэспубліканскі Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Актыўнае далучэнне навучэнцаў да заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, фарміраванне станоўчага іміджу цэнтраў пазашкольнага выхавання — такой з’яўляецца галоўная мэта маштабнай акцыі. Штогадовае традыцыйнае свята правёў 4 верасня і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Толькі ў гэтым годзе ў ім распрацаваны 40 новых адукацыйных праграм. Напрыклад, на базе Акадэміі навук пачала работу вялікая колькасць гурткоў для тых навучэнцаў, якія мараць стаць навукоўцамі ў розных галінах навукі.

Источник: Настаўніцкая газета | 06.09.2016

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Перамога - адна на ўсіх". Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі РБ, ВДУ імя П.М. машэрава, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

Источник: Настаўніцкая газета | 03.05.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

Актыўнае супрацоўніцтва Лядзельскі ВПК "яслі-сад - сярэдняя школа", падтрымлівае і з супрацоўнікамі НАН Белварусі, якія часта, як мінімум два разы ў год, прыязжаюць у веску на некалькі дзён для правядзення ў яе ваколіцах арніталагічных даследванняў.

Источник: Настаўніцкая газета | 27.03.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

Сярод сотняў экспанатаў Чарэйскага дзіцячага сада – сярэдняй школы самым каштоўным з´яўляецца асколак зуба маманта, выпадкова знойдзены былым вучнем школы. Згодна з заключэннем супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гэта адзін з самых старажытных прадметаў на тэрыторыі Чашніцкага раёна.

Источник: Настаўніцкая газета | 28.12.2013

Рубрика: Наука и общество

У 2010 годзе двум музеям Ільянскай сярэдняй школы імя А.А. Грымаця Вілейскага раёна было прысвоена ганаровае званне «народных». 17 кастрычніка прафесару, правадзейнаму члену НАН Беларусі і Міжнароднай акадэміі акмеалогіі А.А. Грымацю споўнілася б 75 гадоў. У Ільянскай школе і на кафедры педагогікі БДПУ імя Максіма Танка ў гэты дзень ушанавалі яго памяць.

Источник: Настаўніцкая газета | 19.10.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Сінонімамі слова «светлы», калі гаварыць пра Светлагорск, з´яўляюцца «чысты», «утульны», «прыгожы», а яшчэ «малады». Хаця настаўнікі гісторыі сярэдняй школы № 10 не пагодзяцца з праўдзівасцю апошняга слова ў гэтым спісе сінонімаў. Калі лічыць, што горад з´яўляецца спадкаемцам багатай на мінулае вёскі Шацілкі, то для характарыстыкі яго ўзросту варта ўжыць слова «сталы». Як паведаміла настаўніца гісторыі Алена Аляксандраўна Маслюкова, разам з вучнямі яна ў 90-я гады пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі пачала займацца археалагічнымі раскопкамі, у тым ліку на месцы Шацілак. Знойдзеныя артэфакты адносяцца яшчэ да старажытных часоў.

Источник: Настаўніцкая газета | 31.08.2013

Рубрика: НАН Беларуси

Ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ідзе запіс у гурткі. «Мы з калегамі імкнёмся ісці ў нагу з часам і адказваць на запыты моладзі горада, бацькоў навучэнцаў. Сёлета зробім ухіл на пашырэнне і развіццё сеткі інтэлектуальных гурткоў па рабоце з адоранымі дзецьмі на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з якой у нас існуе адпаведная дамова», - паведаміла дырэктар Мінскага дзяржаўнага палацу дзяцей і моладзі Галіна Леанідаўна Шкляр.

Источник: Настаўніцкая газета | 29.08.2013

Рубрика: НАН Беларуси

Каб вызначыць адметнасці Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дастаткова набраць на любым пошукавым сайце слова «Шклоў». У якасці ілюстрацый абавязкова з´явяцца помнік Сямёну Гаўрылавічу Зорычу, мемарыяльны комплекс «Памяць», Алея герояў, будынак Спаса-Праабражэнскага храма. Пры гісторыка-краязнаўчым музеі Шклова дзенічае краязнаўчы гурток, удзельнікі якога праводзяць даследчую работу, вывучаюць мінулае роднай зямлі. Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўключылі ў праграму Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая праходзіла ў 2008 годзе, даследчую работу «Лёс яўрэйскага насельніцтва ў кантэксце гістарычнага, эканамічнага і культурнага жыцця горада Шклова».

Источник: Настаўніцкая газета | 29.06.2013

Рубрика: НАН Беларуси

Жамчужынай Навагрудскага раёна з’’яўляецца знакамітае возера Свіцязь. Расказвае кіраўнік музея Валеўскага дзіцячага сада Тамара Мікалаеўна Сурага: - Апошнія раскопкі ў ваколіцах Валеўкі, у якіх удзельнічалі і нашы вучні, праводзіліся чатыры гады назад на Гарадзішчы. Вучні тады працавалі пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Эдварда Міхайлавіча Зайкоўскага.

Источник: Настаўніцкая газета | 20.10.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Наколькі актыўна археалогіяй займаюцца сучасныя настаўнікі і вучні? Ці часта разам з прафесійнымі археолагамі яны шукаюць сведчанні мінулых эпох? Як сённяшнім школам атрымаць па археалогіі “выдатна”? Адказ на гэтыя пытанні ведаюць галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Пётр Фёдаравіч Лысенка і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Наталля Мікалаеўна Дубіцкая.

Источник: Настаўніцкая газета | 13.10.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

6-7 верасня ў Мінску напярэдадні Дня горада праходзіла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада (да 945-годдзя Мінска)”. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

Источник: Настаўніцкая газета | 11.09.2012

Рубрика: Мероприятия НАН

Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка, у нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь праводзілася канферэнцыя падчас якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Міністэрствам культуры разам з НАН Беларусі падрыхтаваны праект пастановы Савета Міністраў па ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб ахове археалагічных аб´ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ.

Источник: Настаўніцкая газета | 19.04.2012

Рубрика: НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля