Всего документов: 1.
Ужо некалькі месяцаў старшынёю Беларускага рэспубліканскага літаратурнага фонду працуе Васіль Дадалка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ). Публіцыст. Вучоны. Доктар эканамічных навук, прафесар. Наш карэспандэнт сустрэўся з кіраўніком грамадскай арганізацыі і задаў шэраг пытанняў пра тое, якія планы ў межах яго дзейнасці і Васіль Аляксандравіч, і актыў Літфонду збіраюцца ажыццявіць у бліжэйшы час. «Ёсць адна выдатная ініцыятыва, выкладзеная літаратуразнаўцамі Уладзімірам Навумовічам і Іванам Саверчанкам — людзьмі ў беларускай навуцы дастаткова вядомымі. Адзін прадстаўляе ўніверсітэцкае супольніцтва. Другі — акадэмічную навуку. Мы збіраемся арганізаваць пастаянна дзеючы семінар альбо свайго роду школу. І мяркуем яе назваць наступным чынам — «Народны адкрыты ўніверсітэт моў, літаратуры, культуры і гісторыі».