Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 14.

Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы ўзначальвае Ігар Сергеенка, але функцыянаваць ён будзе на базе Нацыянальнай акадэміі навук. У склад структуры ўвайшлі вядомыя вучоныя ў галіне гуманітарных ведаў, аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый.

Источник: Звязда | 03.03.2022

Рубрика: Наука и общество

Прэзідэнт Беларусі правѐў пасяджэнне-нараду з супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук. Падчас сустрэчы кіраўнік краіны ўручыў Дзяржаўныя прэміі і дыпломы акадэміка, члена-карэспандэнта навукоўцам.

Источник: Звязда | 26.01.2022

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и власть

Начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзіцяці Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Лазар расказаў пра апошнія трэнды лячэння ў сферах дзіцячай анкалогіі, траўматалогіі, хірургіі, укаранёныя айчыннымі спецыялістамі. Пры супрацоўніцтве РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і Інстытута біяарганічнай хіміі НАН распрацаваны хімерны антыгенны рэцэптар (CAR), нацэлены на пухлінаасацыяваны антыген У-лінейных лейкозаў і лімфы.

Источник: Звязда | 23.04.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з педагагічным актывам рэспублікі. У размове прынялі удзел больш за тысячу чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. У залу Нацыянальнага выставачнага цэнтра былі запрошаны выкладчыкі, кіраўнікі вышэйшых, прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, настаўнікі школ. Размова шла ў тым ліку і пра развіццё практыкаарыентаванага навучання спецыялістаў, у тым ліку на базе інстытутаў НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 30.06.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Яго пасаду зойме дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі.

Источник: Звязда | 31.01.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и власть

Напярэдадні Дня беларускай навукі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы дактароў навук і атэстаты прафесараў. Навукоўцы, у тым ліку дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка, распавялі Прзідэнту пра свае распрацоўкі.

Источник: Звязда | 24.01.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и власть

Прэзідэнт Беларусі і дырэктар карпарацыі «Раскосмас» абмяркавалі сумесныя беларуска-расійскія праекты ў касмічнай сферы. Расійская ўстанова цесна супрацоўнічае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і шматлікімі прадпрыемствамі, сярод якіх «Пеленг», «Інтэграл».

Источник: Звязда | 22.01.2020

Рубрика: Международное сотрудничество

Прэзідэнт Беларусі і дырэктар карпарацыі «Раскосмас» абмяркавалі сумесныя беларуска-расійскія праекты ў касмічнай сферы.

Источник: Звязда | 21.01.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Найважнейшая палітычная падзея гэтай восені — безумоўна, выбарчая парламенцкая кампанія. У сродках масавай інфармацыі абмяркоўваюць асобы кандыдатаў, парадак правядзення выбараў і будучыя задачы новага складу. Якія цікавыя факты можна даведацца пра склады дэпутацкіх корпусаў шасці скліканняў? Хто быў самым маладым дэпутатам, колькі цёзак па прозвішчы працуе сёння ў парламенце і ці гендарна ён ураўнаважаны? Напрыклад, у 2008-м па ўзросце ўсіх абышоў 63-гадовы галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Мікалай Казак з Мінска.

Источник: Звязда | 16.10.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и власть

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся семінар па вывучэнні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў практыкі прымянення заканадаўства на тэму «Заканадаўчае забеспячэнне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: рэаліі, праблемы, перспектывы». Як адзначыў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, у заканадаўстве асноўныя палажэнні па рэгуляванні навуковай дзейнасці і навукі выкладзены — існуе каля 600 нарматыўных актаў па розных кірунках.

Источник: Звязда | 01.10.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и власть

Нядаўна Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў маштабны дакумент — Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Над ім працавалі спецыялісты амаль з 20 дзяржаўных органаў і арганізацый — сродкаў масавай інфармацыі, навуковых устаноў, парламента. Адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі стаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. Член-карэспандэнт НАН, доктар гістарычных навук, прафесар упэўнены: новая канцэпцыя абараняе канстытуцыйнае права на аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю.

Источник: Звязда | 04.04.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и власть, Наука и общество

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія стала пляцоўкай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы». Неабходнасць ствараць комплексы дакладнага земляробства на адпаведнай секцыі адзначыў Пётр Казакевіч, намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

Новым кіраўніком БРСМ стаў Дзмітрый Варанюк, які да гэтага ўзначальваў Мінскі абласны камітэт. Яго абралі падчас 43-га з'езда грамадскага аб'яднання, які павінен стаць не толькі справаздачай за мінулыя тры гады, але і зыходным пунктам для новых ідэй і праектаў. Рухацца наперад натхняла ўдзельнікаў з'езда і навуковы супрацоўнік лабараторыі прыкладной біяхіміі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Настасся Лапко.

Источник: Звязда | 31.05.2018

Рубрика: Сотрудники НАН

Інтэграцыя ў ЕАЭС, міжнародная энергетычная бяспека, патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі з ЗША і Еўропай — гэтыя і іншыя пытанні ў фокусе ўвагі форуму «Беларусь у сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах». Арганізаваў і размясціў на сваёй пляцоўцы канферэнцыю Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Актуальнасць сустрэчы падкрэслілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля