Всего документов: 3.
Адметныя галаўныя ўборы жанчын з Давыд-Гарадка могуць зацікавіць сучасных мадэльераў. Адна з найбольш дасведчаных у гэтай тэме — Марыя Віннікава, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі.
З грузінскім бежанцам, цяпер грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, гутарыць карэспандэнт «Голаса Радзімы». Аўтандыл Квінчыя: «У 2005 годзе я прыняў рашэнне пераехаць менавіта ў Беларусь, бо быў упэўнены, што гэта адзіны «востраў шчасця» на постсавецкай прасторы, дзе маёй сям´і будзе гарантаваны дабрабыт і бяспека. Акадэмік Уладзімір Рашэтнікаў, на той час дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, прапанаваў мне, як спецыялісту па субтрапічных раслінах, адказную работу».
Выдавецкай падзеяй года называюць выхад у свет кнігі «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911—1912». Каштоўны том прэзентаваўся ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі. Ісак Сербаў — этнограф, фалькларыст і археолаг, сапраўдны член Інстытута беларускай культуры, кандыдат гістарычных навук. Працаваў настаўнікам у Мінску. З 1923 года — выкладчык, загадчык кафедры этнаграфіі Беларускага дзяржуніверсітэта. З 1929 года — вучоны сакратар кафедры этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР.