Всего документов: 3.
Самая важная падзея ў свеце кіно, безумоўна, - само кіно. Зараз для Беларусі кожнае снятае кіно - свята, якім бы яно ні было па якасці. Тым не менш у хуткім часе якасць айчыннага кінематографа мае быць палепшаная. Пра тое, якія праблемы ёсць у нашым кіно, і як іх вырашаць, разважаюць кінакрытыкі, у тым ліку загадчыца аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Антаніна Карпілава.
Беларускі кінематограф "нарадзіўся" яшчэ ў сярэдзіне 20-х гг. XX ст. Тады была створана кінастудыя "Беларусьфільм", знятыя першыя фільмы. Тыя, хто развівае айчынны кінематограф цяпер, гавораць на іншай кінамове і пра іншыя праблемы, але гісторыю беларускіх фільмаў працягваюць. Нацыянальнае кіно разбурае межы, перастае быць справай адной краіны. Свае думкі пра нацыянальны беларускі кінематограф выказвае і Антаніна Карпілава, загадчык аддзела экранных мастацтваў Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі.
Буйныя выдавецтвы краіны прадставяць на Дні пісьменства самыя цікавыя выданні, арыгінальныя сюрпрызы і прэзентанцыі. Сярод іх энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі», распрацаванае з дапамогай выкладчыкаў універсітэтаў і супрацоўнікаў Акадэміі навук, кніга «Захаваная памяць страчанай зямлі» — калекцыя помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва са збораў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, і шмат іншых.