Всего документов: 3.
У чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі падрыхтавана юбілейная экспазіцыя, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
24 ліпеня (12 ліпеня па старым стылі) спаўняецца 130 гадоў з Дня нараджэння выдатнага вучонага-батаніка, сусветна вядомага ліхенолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара Міхаіла Пятровіча Таміна. Рукапісная спадчына акадэміка Таміна захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі ў фондзе пад нумарам 37 і складаецца з 66 аддзінак захавання. Асабістая справа вучонага захоўваецца ў Цэнтральным навуковым архіве НАН Беларусі. Матэрыялы аб жыцці і дзейнасці Міхаіла Пятровіча Таміна падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
Сярод людзей, якімі ганарыцца наша зямля, ёсць імёны “тытульныя”, а ёсць – напаўзабытыя. Такі лёс напаткаў і імя Янкі (Івана Маркавіча) Хвораста (1902-1983). Сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння беларускага танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору. З гэтай нагоды супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі сабралі выставу пад назвай “Жыццё ў танцы”, у межах якой упершыню прадстаўлены дакументы і матэрыялы з рукапіснага архіва Хвораста.