Всего документов: 3.
Абвешчаны новы батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння - "Вяз-старажыл у вёсцы Талуі". Ініцыятыву мясцовых жыхароў падтрымалі вучоныя Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
Эксперты лічаць, што хоць турызм і стаў новай кропкай росту беларускай эканомікі, аднак магчымасці гэтага сектара астаюцца нераскрытымі. На думку Дзмітрыя Грумо, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, з ростам гарадскога насельніцтва патрэба адпачынку на прыродзе будзе павялічвацца.
Канфліктная сітуацыя склалася паміж ААТ «Амкадор» і жыхарамі Мінскага раёна. Пляцоўкай для размяшчэння новага завода «Амкадор» абраў Калодзішчы, да таго ж дзеля будоўлі аднаго з аб'ектаў давялося б высекчы лес. Мясцовыя жыхары былі катэгарычна супраць. У якасці экспертаў яны прыцягнулі навукоўцаў, і тыя высветлілі — у лесе растуць «чырванакніжнікі». Пры такім раскладзе, натуральна, гаворка пра будаўніцтва ў лесе ўжо не ідзе. Натхнёныя яго выратаваннем, мясцовыя жыхары арганізавалі суботнік на гэтай тэрыторыі. А наогул суботнік часам нагадваў урок біялогіі, які праводзіў кіраўнік сектара кадастру расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Алег Маслоўскі.