Всего документов: 1.
Нацыянальная зборная Беларусі па муай-тай у панядзелак 22 ліпеня выправілася на чэмпіянат Еўропы ў Лісабон. На байцах былі новыя модныя цішоткі, падпісаныя па-беларуску лацінкай. Чэмпіён свету Дзмітрый Валент дзеліцца ўражаннямі: "На эмблеме — ваяр, эліта нашага старажытнага войска. У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ініцыятыву тайбаксёраў лічаць станоўчай тэндэнцыяй: "Гэта можна трактаваць як пошук беларускай гістарычнай і культурнай ідэнтычнасці. Гэта цудоўна, што мы вядзём нашу гісторыя не толькі з XIX і XX стагоддзя, а з часоў больш старажытных", - тлумачыць загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Аляксандр Груша.