Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 52.

Створаны яшчэ перад Вялікай Айчыннай вайной, ён аб'яднаў вакол сябе лепшых гісторыкаў БССР. Першыя наву ковыя даследаванні і адкрыцці здзяйсняліся падкіраўніцтвам легендарнага Усевалада Ігнатоўскага — на той момант яшчэ і прэзідэнта Акадэміі навук. Сёння Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук —мекка айчыннай гістарычнай навукі. Дырэктар установы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч разважае аб 85-гадовым юбілеі Інстытута.

Источник: Звязда | 15.10.2014

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Першая сусветная вайна ў народнай памяці і мастацкім адлюстраванні» сабрала ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі больш за 100 навукоўцаў з 11 краін свету. Як расказаў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка у гады Першай сусветнай вайны нараджаліся творы паэзіі і прозы, творы мастацтва, галоўная ідэя якіх заключалася ў пошуку інтэрнацыянальных асноў мастацтва і культуры.

Источник: Звязда | 08.10.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, Сотрудники НАН

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Смальянінавы распавеў аб Першай міравой вайне, як яна змяніла многія уяўлення пра нашу цывілізацыю, пра месца чалавека у грамадстве, змяніла палітычныя і эканамічныя аспекты жыцця.

Источник: Звязда | 01.08.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

28 ліпеня 2014 года спаўняецца роўна 100 гадоў з пачатку аднаго з самых кровапралітных і масштабных узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва - Першай сусветнай вайны. У Беларусі заўсёды надавалася вялікая ўвага тым падзеям, падкрэслівае дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч. Вядецца актыўная праца па ўвекавечванні памяці ахвяр вайны, стварэнне музеяў.

Источник: Звязда | 26.07.2014

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

У дні святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў беларускія даследчыкі прэзентавалі новыя творы. У Нацыянальным архіве краіны ўбачылі свет зборнікі дакументаў і матэрыялаў «Партызаны ў аперацыі «Баграціён» і «Хатынскі некропаль». У значнасці праведзенай работы перакананы і акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Звязда | 03.07.2014

Рубрика: Наука и общество

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны расчыняе дзверы новага будынка. Свае думкі накшталт падзеі выказвае і Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 02.07.2014

Рубрика: Наука и общество

Для беларусаў тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды будзе актуальнай, у Інстытуце гісторыі НАН створаны спецыяльны аддзел, прысвечаны гэтай складанай тэме. Невыпадкова ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міністэрства абароны адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь: памятнае лета 1944 года». На канферэнцыі выступіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, шматлікія замежныя госці.

Источник: Звязда | 21.06.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, Международное сотрудничество

У Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­цы імя Я. Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі Ва­лян­ці­ны Бя­ля­ві­най «Бе­ла­русь у га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны». Падзею пракаментавалі ды­рэк­тар Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лакотка і ды­рэк­тар Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­кі імя Я. Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Груша. Да ім­прэ­зы ў біб­лі­я­тэ­цы ар­га­ні­за­ва­на вы­ста­ва «Вя­лі­кая за­бы­тая вай­на», з экс­па­зі­цы­яй якой гасцей па­зна­ё­мі­ла за­гад­чы­ца сек­та­ра кні­га­знаў­ства ад­дзе­ла рэд­кіх кніг і ру­ка­пі­саў Але­на Цітавец.

Источник: Звязда | 01.02.2014

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

«Нішто так не яднае народы постсавецкай прасторы, як памяць пра вайну», — лічаць удзельнікі VІІІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання», якія сабраліся падчас «круглага стала» ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук: «Беларусь — унікальная краіна, у гісторыі якой вялікае значэнне мае перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Гэты перыяд для Бацькаўшчыны поўніцца вялікімі гераічнымі здзяйсненнямі. Дастаткова толькі ўспомніць, што мільёны ўраджэнцаў Беларусі ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны».

Источник: Звязда | 24.05.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Напярэдадні 70-х угодкаў спалення Хатыні ў беларускай сталіцы падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Хатынь: 1943-2013. Падзея. Людзі. Памяць" сустрэліся вучоныя і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Украіны і іншых краін каб ушанаваць памяць жыхароў спаленых вёсак, абмеркаваць праблему мемарыялізацыі гістарычных мясцін Другой сусветнай вайны. Сваю думку наконт Хатынскай трагедыі таксама выказаў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Звязда | 22.03.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Урачысты вечар, які днямі адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, стаў заключным мерапрыемствам у насычаным на юбілейныя падзеі годзе. Ушанаванне памяці песняроў Беларусі сёлета было надзвычай маштабным. Кожны, хто хацеў, зрабіў свой унёсак у агульную справу. Найбольш актыўныя з рук міністра культуры атрымалі падзячныя лісты ад намесніка прэм´ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Тозіка. Сярод іх прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мушынскі — "За значны ўклад у навукова-даследчую работу па вывучэнні творчай і жыццёвай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа".

Источник: Звязда | 18.12.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Ігар Капылоў, вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разважае аб паходжанні назвы раённага цэнтра Віцебскай вобласці.

Источник: Звязда | 28.06.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля