Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 8.

У Саюз пісьменнікаў Беларусі ўваходзяць сотні творцаў, у тым ліку тры акадэмікі НАН Беларусі. Што ўяўляе пісьменніцкая арганізацыя краіны сёння? Якімі клопатамі жыве і чым кіруецца саюз празаікаў, паэтаў, публіцыстаў, драматургаў і дзіцячых пісьменнікаў, якому споўнілася 90 гадоў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытач знойдзе ў артыкуле старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча.

Источник: Беларуская думка | 26.06.2024

Рубрика: НАН Беларуси

У "Беларускай навуцы" выйшла манаграфія, прысвечаная легендарнай асобе - ураджэнцу Берасцейшчыны акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміру Гніламёдаву.

Источник: Заря | 07.10.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваюцца матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускага літаратурнага крытыка Дзмітрыя Палітыкі. Сярод карэспандэнцыі, атрыманай ім у розныя гады, пісмо Мікалая Піксанава ў Выдавецтва Акадэміі навук БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва | 21.01.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Ад Міра, як кажуць, рукой падаць і да Стоўбцаў, бо Стаўбцоўскі край суседзіць з Карэліччынай. А там жа такія багатыя на таленты мясціны, што літаратурна-краязнаўчае падарожжа па прынёманскай старонцы можна расцягнуць і не на адзін дзень. Першы такі маршрут па Стаўбцоўшчыне - у Новы Свержань. Нарадзілася тут і шмат адметных асоб, у тым ліку адна з аўтараў “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы” мовазнаўца Вольга Шэлег, працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР.

Источник: Голас Радзімы | 15.05.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Настаўнік-краязнаўца Мікалай Каханоўскі ў сваёй кнізе "Пуховічы - жамчужына ў цэнтры Беларусі" сабраў вядомыя факты з гісторыі вёскі Пухавічы, звярнуўся да аповедаў землякоў, занатаваў розныя гісторыі. У кнізе шмат ілюстрацый. Аўтар згадвае імёны людзей, якія нарадзіліся ў Пухавічах або нейкім чынам звязаны з яго гісторыяй. Сярод іх - акадэмік НАН Беларусі Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч, вядомы нейрахірург.

Источник: Літаратура і мастацтва | 06.12.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Дагестанскі літаратар Марат Гаджыеў - мастак, публіцыст, кнігавыдавец, некалькі разоў прыязджаў у Беларусь. Ладзіў ён і выставу "Зунзул Чані" ў мінскай галерэі "Універсітэт культуры". На выставе акрамя графічных работ аўтара былі прадстаўленыя і кнігі, што ўбачылі свет у дагестанскіх выдавецтвах. Пасля выставы кнігі перадалі ў дар бібліятэкам, у тым ліку Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 09.02.2019

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

24 чэрвеня, праз два дні пасля нападу на нашу краіну гітлераўскіх войскаў, Якуб Колас з сям'ёй пакідае Мінск. 14 жніўня 1941 года ён прыехаў у Ташкент, куды была пераведзена Акадэмія навук БССР.

Источник: Настаўніцкая газета | 23.10.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, История НАН

З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша разважае пра Францыска Скарыну, пра розныя аспекты ў засваенні яго неўміручай спадчыны. Узгадваюцца святочныя мерапрыемствы да 450-годдзя беларускага кнігадрукавання, што прайшлі ў 1967 г. у Акадэміі навук БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва | 06.01.2017

Рубрика: НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля