Всего документов: 2.
Археалагічныя работы на Ільінскай гары (Цвінтар) падыходзяць да свайго завяршэння. Журналіст “Зары над Друццю” яшчэ раз сустрэўся з археолагамі, каб атрымаць новую інфармацыю і пазнаёміць з ёй чытачоў раёнкі.
У аграгарадку Галоўчын Бялыніцкага раёна адкрылася мемарыяльная дошка ў гонар акадэміка Міхаіла Севярнёва, навукоўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, доктара тэхнічных навук, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Севярнёў — аўтар 42 вынаходак і больш як паўтысячы навуковых прац. Яны датычацца механізацыі ў сельскай гаспадарцы, нават з выкарыстаннем надзвычай актуальных сёння мясцовых паліўных рэсурсаў і ўзнаўляльных крыніц энергіі. Кіраўніцтва Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі абвясціла аб заснаванні прэміі імя Севярнёва. Яе будзе штогод атрымліваць найлепшы выпускнік Галоўчынскай школы, які пажадае паступіць на вучобу ў вышэйшую аграрную навучальную ўстанову.