Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 4.

Унітарнае прадпрыемства "Мінскінжпраект" працуе ўжо больш за 40 гадоў. Пералік паслуг, якія аказвае арганізацыя, здаецца ўсеахопным, кожны з рэалізаваных праектаў прадугледжвае маштабную працу. Дапамагаюць у працы і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязна пра арганізацыю распавядае яе дырэктар Аляксей Гаварко.

Источник: Звязда | 16.05.2018

Рубрика: НАН Беларуси

Усе мы не раз чулі выраз: лясы — лёгкія нашай планеты. У гэтым выпадку паркі, скверы і нават алеі — лёгкія горада. На жаль, у Мінска гэты «орган» не зусім здаровы. Аднак спецыялісты не пакідаюць надзеі вярнуць яму былую сілу. Чарговая спроба — высадка 170 ліп уздоўж праспекта Незалежнасці. Але папярэдніц гэтых маладых ліп выдалілі не проста так: апошнія даследаванні паказалі перавышэнне ўзроўню забруджанасці па солях натрыю на праспекце Незалежнасці аж у 68 разоў, тлумачыць загадчык сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Суднік.

Источник: Звязда | 12.04.2018

Рубрика: Сотрудники НАН

Апошнім часам у зводках навін часцей трапляюцца паведамленні пра тое, што ў тым ці іншым месцы дрэвы не абараняюць, а, наадварот, пазбаўляюцца ад іх. Яшчэ 15 гадоў таму галоўнымі ворагамі сталічных дрэў былі выхлапныя газы, зараз жа значна большую пагрозу ўяўляе соль, якой пасыпаюць вуліцы зімой, распавядае загадчык сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аляксандр Суднік. Спецыялісты НАН сумесна з калегамі з Інстытута эксперыментальнай батанікі і Цэнтральнага батанічнага сада распрацавалі інструкцыю па вызначэнні аварыйнасці і жыццёвага стану дрэў. Не ў лепшым стане знаходзяцца і дрэвы ў сталічных дварах, заўважае вядучы навуковы супрацоўнік сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі Ірына Вазнячук.

Источник: Звязда | 22.11.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Пільныя мінчане б'юць трывогу: «Яшчэ толькі пачатак восені, а большая частка каштанаў ужо цалкам пазбавілася сваёй аб'ёмнай кроны. Дрэвы трэба ратаваць!» АНа шчасце, дрэвы ўсё ж такі не паміраюць, аднак і ў нармальным стане яны не знаходзяцца. Як патлумачылі ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук, каштаны нараўне з ліпамі і клёнамі з'яўляюцца найбольш часта сустракаемымі на тэрыторыі сталіцы дрэвамі, таму трэба актыўна займацца іх захаваннем. «Мінскзелянбуд» разам з Акадэміяй навук і Батанічным садам распрацоўваюць комплексы для паляпшэння стану раслін.

Источник: Звязда | 20.09.2016

Рубрика: НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля