Всего документов: 2.
Музейны пакой Ганненскага кірмашу быў быў адкрыты ў Зельвенскай раённай бібліятэцы ў 2016 г. Яго стварэнню папярэднічала праца па збіранні экспанатаў, фотаматэрыялаў і інш. З 2015 г. супрацоўнікі бібліятэкі шукаюць партрэт Антонія Казіміра Сапегі. У пошуках яны звярталіся ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, НББ.
У Рэспубліканскім конкурсе "Бібліятэка - асяроддзе нацыянальнай культуры" у намінацыі "За пошукавую і даследчую працу" перамагла Зэльвенская раённая бібліятэка. У адраджэнні традыцый Ганненскага кірмаша удзельнічаюць прадстаўнікі бізнесу, арганізацыі, навукоўцы. Выяўленню новых матэрыялаў судзейнічаюць загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Голубеў, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Доўнар.