Всего документов: 41.
У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя жыхароў Беларусі, Расіі і Казахстана аб‘яднала маштабная экалагічная акцыя «Саюзная прыборка». У беларускай сталіцы актыўны ўдзел у ёй прынялі супрацоўнікі Мінпрыроды, Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікі пасольстваў Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Сумесны «дзень чысціні» яны правялі на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі.