Всего документов: 3.
Гаспадаркi па ўсёй краiне пачалi ўборку ўжо добра асвоеных у нашых шыротах кавуноў. Пад iх адведзена 50 гектараў зямель, якiя далi прыкладна 800 тон гэтых салодкiх ягад. Сто тон ужо сабралi. Асноўныя плошчы беларускай бахчы — у Брэсцкай i Магiлёўскай абласцях. Вырошчваць кавуны аграрыям дапамагаюць навукоўцы, яны суправаджаюць тэхналагiчны працэс ад пасеву да самага збору. Загадчык лабараторыi тэхналагiчных даследаванняў Iнстытута агароднiцтва НАН Беларусі Мечыслаў Сцяпура займаецца вырошчваннем кавуноў ужо 12 гадоў.
Наша краіна даўно зарабіла рэпутацыю краіны з якаснымі дарогамі. У нас не толькі актыўна будуюць новыя дарогі, але і падтрымліваюць тыя, што існуюць, у годным стане. Штогод рамантуюцца сотні кіламетраў дарожнай сеткі: з году ў год растуць іх якасць і грузапад’ѐмнасць — не без дапамогі новых тэхналогій. Акрамя таго, НАН Беларусі выпусціла дэмпфіруючыя прылады, якія абароняць рабочых падчас працы на дарозе.
Каля ўвахода ў галоўны корпус Акадэміі навук разгарнулася невялікая «будпляцоўка». Яе тэрыторыя абгароджана. Тут поўным ходам ідзе кладка каляровай карты нашай краіны прама на тратуарнай плітцы. Карта прадстане ва ўсёй красе перад жыхарамі і гасцямі Мінска да Дня Незалежнасці. Больш падрабязна аб аб'екце мастацтва распавядае кіраўнік апарата НАН Беларусі акадэмік Пётр Віцязь.