Всего документов: 4.
З 10 па 12 жніўня адбыўся Рэспубліканскі турыстычны злёт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прысвечаны 100-годдзю арганізацыі. Удзел у спаборніцтве ўзяла і каманда супрацоўнікаў НАН Беларусі.
У прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол "Каб помнілі. Апошняя ваенная аперацыя на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне заходніх рубяжоў краіны". Удзел у круглым стале ўзяла старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марына Краснова.
12-13 снежня ў Мінску пройдзе II з'езд вучоных Беларусі. У ім прымуць удзел дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама вядомыя навукоўцы Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навуковых арганізацый і цэнтраў. Правядзенне такога масштабнага мерапрыемства мае выключную важнасць, распавядае старшыня Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец.
3D-прынтар уласнага вырабу і смартфон новага пакалення, нанаакумулятар і матэматычны більярд, лічыльнік сонечнай энергіі і трэнажор для рэабілітацыі людзей, якія перанеслі інсульт, прадставілі юныя навукоўцы на навукова-інжынерным конкурсе Belarus Science and Engineering Fair. У Год навукі і пяцігадовы юбілей конкурсу, па прызнанні журы, былі прадстаўлены як ніколі моцныя і перспектыўныя навуковыя распрацоўкі. У рамках Belarus Science and Engineering Fair таксама прайшлі кірмаш праектаў, фестываль факультэтаў БДУІР, навуковае шоу Ximikids “Вясёлая навука” і публічныя лекцыі маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялістаў УВА і незалежных экспертаў.