Всего документов: 11.
Па добрай традыцыі Музей гісторыі Мінска дзень першай летапіснай згадкі нашай сталіцы ў пісьмовых крыніцах адзначае адмысловым мерапрыемствам: нвоай экспазіцыяй археалагічнага музея, лекцыямі гісторыкаў НАН Беларусі. Летась да гэтага дня ў мінскай ратушы прымеркавалі прэзентацыю серыі партрэтаў асобаў, якія ўпісалі свае імёны ў гісторыю горада.
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ўрачыста адзначылі XXXIV літаратурна-музычнае свята "Каласавіны", прымеркаванае да 137-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і 60-годдзя музея. Свае пажаданні выказалі ганаровыя госці, у тым ліку дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Аляксандр Груша, дзе ў 1985 г. праходзілі першыя "Каласавіны".
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 24 красавіка адбылася прэзентацыя выстаўкі "Цудоўны казачны свет". Нягледзячы на імклівае развіццё свету, казка жыве і запатрабаваная, на новы ўзровень узнятае і даследаванне казкі, аб чым сведчаць матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, што летась адбылася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
16 студзеня Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска правёў 2-і адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы "Кацігарошак". У склад журы конкурсу ўваходзілі і спецыялісты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
"Нарысы гісторыі культуры Беларусі" - фундаментальнае выданне, вынік пяцігадовай працы лепшых навуковых сілаў краіны, супрацоўнікаў НАН Беларусі і прадстаўнікоў гуманітарных кафедраў вядучых ВНУ краіны. На прэзентацыі, што адбылася Ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, выступілі галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, дырэктар бібліятэкі Аляксандр Груша і інш.
Летась у маі ў рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы "Традыцыйная культура і моладзь", якая атрымала сталую прапіску на Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўцы "Традыцыйная культура і моладзь" Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь", нарадзіўся новы праект - конкурс народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва "Згукі мінуўшчыны". У склад журы конкурсу увайшла навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Тамара Варфаламеева.
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшла прэс-канференцыя, прасвечаная 135-годдзю з дня нараджэння паэта. У мерапрыемстве прыняў ўдзел дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
21 сакавіка ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска адбыўся Першы раённы конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы. Праверыць свае здольнасці паспрабавалі больш за паўсотню канкурсантаў. Выступленне ўдзельнікаў аценьвала рада экспертаў - супрацоўнікі Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Таццяна Валодзіна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Тамара Варфаламеева, навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору Алена Боганева, старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Таццяна Кухаронак.
У перыяд дзейнасці В. Купрэвіча была закладзеная сучасная структура АН БССР, гэты час называюць часам рэнесансу ў беларускай навуцы - часам Купрэвіча. З дзяцінства лёс не песціў вучонага, але ж з малых гадоў Васіль Феафілавіч імкнуўся да ведаў.
8 лютага у мінскім палацы дзяцей і моладзіадбыўся другі Конкурс беларускіх танцаў "Мяцеліца". У складзе журы працаваў супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Т. Кухаронак.
21 лютага краіна адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшлі літаратурныя чытанні і адкрылася вялікая выстаўка “Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова”.