Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 50.

Ад майскіх замаразкаў на поўдні краіны больш пацярпелі ягаднікі і квітнеючыя сады. Аб гэтым паведамілі спецыялісты НАН Беларусі і Мінсельгасхарчу падчас брыфінгу на тэму «Уплыў неспрыяльных умоў надвор'я на ход пасяўной кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА. Намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Эрома Урбан адзначае, што вясновыя замаразкі не нанеслі істотнай шкоды пасевам азімых збожжавых культур.

Источник: Звязда | 17.05.2017

Рубрика: Сотрудники НАН

Сёлета белыя буслы прыляцелі ў Беларусь раней, чым звычайна. Падрабязней распавядае загадчыца лабараторыі арніталогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Самусенка.

Источник: Звязда | 07.03.2017

Рубрика: Сотрудники НАН

Спецыялісты зафіксавалі ў Беларусі новы від птушак — чайку-бургамістра. А знайшлі птушку з важнай назвай арнітолагі на Паўночнай звалцы Мінска. Чайка з ганарлівым «прозвішчам» сустрэлася не ў самым рамантычным месцы: пляцоўка афіцыйна называецца палігонам цвёрдых бытавых адходаў «Паўночны». А аўтарам арніталагічнай сенсацыі стаў дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі, які разам з загадчыцай лабараторыі арніталогіі навукова-практычнага цэнтра (НПЦ) НАН Беларусі па біярэсурсах Ірынай Самусенка і бёрдвотчарам Таццянай Каржыцкай «палявалі» ў гэтым месцы на птушак.

Источник: Звязда | 13.12.2016

Рубрика: Сотрудники НАН

Вядучыя айчынныя прадпрыемствы прымуць удзел у Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў межах 5-й міжнароднай выставы "Экспа "Кітай-Еўразія", якая пройдзе ў кітайскім горадзе Урумчы. На калектыўным стэндзе ДКНТ, Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будуць прадстаўлены новыя распрацоўкі вучоных.

Источник: Звязда | 17.09.2016

Рубрика: Мероприятия НАН, Международное сотрудничество

Ва ўсім свеце зніжэнне выкідаў парніковых газаў - задача глабальная, і Беларусь тут не выключэнне. Аднак выконваць такія задачы трэба з розумам. Тэме атамнай энергетыкі была прысвечана анлайн-канферэнцыя з беларускімі экспертамі на сайце БЕЛТА. Падчас абмяркоўвання пытання былі птрыведзены дадзеные сацыялагічных даследванняў, праведзеных Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама пра меры забеспячэння бяспекі на беларускай АЭС распавёў намеснік генеральнага дырэктара "Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследванняў "Сосны" Аляксандр Трыфанаў.

Источник: Звязда | 06.12.2014

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Пад час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА на пытанні накшталт змен у клімаце Беларусі адказвалі адказвалі галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання акадэмін Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Логінаў і начальнік службы гідраметэаралагічнага маніторынгу і фондаў данных Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Віктар Мельнік.

Источник: Звязда | 05.07.2014

Рубрика: Наука и общество

Перспектыўная тэхналогія - здабыча торфу з дапамогай мабільных міні-заводаў. Паводле звестак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, найбуйнейшыя радовішчы торфу ў Беларусі знаходзяцца на тэрыторыі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, і новая тэхналогія дазволіць вырашыць праблему шляхам распрацоўкі невялікіх радовішчаў.

Источник: Звязда | 14.06.2014

Рубрика: Наука и производство

Міністэрства энергетыкі і Нацыянальная акадэмія навук выступілі за захаванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры». Пра гэта рэдакцыі паведаміла каардынатарка кампаніі «У абарону беларускіх балот!» Вольга Каскевіч. Такім чынам праект пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае вывад часткі заказніка з прыродаахоўнай зоны і наступную яго перадачу пад торфаздабычу, не знайшоў падтрымкі сярод гэтых ведамстваў.

Источник: Звязда | 06.12.2013

Рубрика: Наука и общество

Беларусбанк сумесна з Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі і прадаставілі да пачатку новага навучальнага года ўнікальны для нашай краіны карткавы прадукт — «Картка навучэнца». Гэтая картка прызначана для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай аплатнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента, што дазваляе выкарыстоўваць картку як электронны пропуск альбо электронны ключ па ўліку часу, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка.

Источник: Звязда | 10.09.2013

Рубрика: Наука и технологии

На пытанні чытачоў газеты "Звязда" падчас "прамой лініі" адказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў. На пытанне наконт другога тома гістарычнага атласа Беларусі ён адказаў, што другі том атласа цалкам прысвечаны часу існавання Рэчы Паспалітай і адлюстроўвае перыяд ад Люблінскай уніі 1569 года да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Ён стаў вынікам сумеснай творчай працы вядомых навукоўцаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі і іншых навуковых арганізацый.

Источник: Звязда | 26.03.2013

Рубрика: НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля