Всего документов: 3.
Прыгожыя, а галоўнае, першыя кветкі так і прывабліваюць «пераходных» гандляроў. І кожны год абаронцы прыроды стараюцца спыніць незаконны гандаль, каб захаваць рэдкія расліны. Па словах загадчыка сектара кадастру расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алега Маслоўскага, толькі 5 % з усіх вулічных гандляроў маюць неабходныя дакументы для продажу, астатнія з'яўляюцца нелегаламі. Зараз вучоныя імкнуцца захаваць вясновыя расліны на тых тэрыторыях, дзе яны амаль зніклі.Як высветліць, якія аб'екты трэба ўзяць пад ахову ў першую чаргу, распавядае супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Анастасія Ляўковіч.
У сярэдзіне снежня ў Мінску павінен з'явіцца цэнтр па выратаванні кажаноў «Кажанаполіс». Для гэтага сталічныя актывісты грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ўдзельнічаюць у конкурсе сацыяльных праектаў Sосіаl Wееkеnd. Сабраныя грошы пойдуць на куплю абсталявання, халадзільнікаў, корму, а таксама арэнду памяшкання. Навошта ў Беларусі патрэбны такі цэнтр, распавядае навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксей Шпак.
Не так даўно ў нашых дварах з'явіліся рознакаляровыя кантэйнеры для паасобнага збору смецця, прызначаныя для неарганічных адходаў: шкла, паперы і пластыку. Арганіка ж, якой утвараецца ў разы больш, пакуль не збіраецца, нягледзячы на даўно прыдуманыя спосабы яе ўтылізацыі. Загадчыца сектара вермітэхналогій НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Святлана Максімава расказала, як з карысцю пазбавіцца ад арганічных адходаў пры дапамозе чарвяка.