Всего документов: 1.
Ужо скончана 10-томнае выданне збору твораў наролнага пісьменніка Івана Навуменкі. У апошні, 10-ты, том ўвайшлі вершы, п'есы, пісьмы, інтэрв'ю, выступленні, літаратуразнаўчыя артыкулы. Праца над гэтым выданнем пачалася яшчэ летам 2008 года. "Лепшага помніка пісьменніку, чым збор твораў, няма", - адзначыў галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцяпан Лаўшук, які рупіўся аб захаванні памяці свайго земляка Івана Навуменку.