Всего документов: 1.
Урачыстасцю і вялікім канцэртам у Латвійскай нацыянальнай бібліятэцыраспачаліся традыцыйныя восеньскія Дні беларускай культуры,якія штогод ладзіць Саюз беларусаў Латвіі. Праца Саюза адзначана Ганароваю граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі, яго кіраўніку Валянціне Піскуновай уручана Падзячнае пісьмо ад беларускай Акадэміі. Тое зрабіў добры сябар СБЛ Аляксандр Лукашанец — дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі, кіраўнік Беларускага камітэта славістаў, акадэмік НАН, доктар філалагічных навук.