Всего документов: 7.
Цяпер наша краіна ўдзельнічае ў навукова-тэхнічнай праграме Саюзнай дзяржавы «ДНК-ідэнтыфікацыя». У яе рамках плануецца распрацаваць тэхналогіі, якія дазволяць вызначаць па ДНК этнагеаграфічнае паходжанне чалавека, яго папуляцыйную прыналежнасць, узрост, некаторыя прыкметы знешнасці (колер вачэй і валасоў, целасклад). Праграма разлічана на пяць гадоў — з 2017-га да 2021-га. Вынікі збіраюцца прымяняць на практыцы. Генэтыка дазваляе даведацца шмат пра чалавека, кажа загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Ірма Масэ.
Гісторыі беларусаў, якія працуюць пасля 90 гадоў. Я выдатна сябе адчуваю, у разумовай рабоце абстаўлю любога маладога, заяўляе пры сустрэчы акадэмік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Уладзімір Сямёнавіч Камароў. Навукоўцу сёлета споўнілася 94 гады.
Што ў прыярытэце ў сённяшніх юнакоў і дзяўчат? Каб высветліць гэта, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ і Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правялі ў 2014–2015 гадах маніторынг.
Намеснік дырэктара па навукова-інавацыйнай працы Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук Алена Гузенка патлумачыла, што існуе асобная навука — дэрматагліфіка, якая аналізуе папілярныя лініі далоні. Узоры на пальцах з'яўляюцца ў выніку біяхімічных працэсаў у арганізме, а ўся біяхімія завязана на ДНК.
20 чэрвеня пройдзе Трэці сырны фестываль. Пляцоўкай збору аматараў малочнай прадукцыі стане мінскі Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра якія, здавалася б, ужо столькі напісана, і сёння цікавяць навукоўцаў. За ўвесь час Інстытут гісторыі НАН Беларусі падрыхтаваў каля 11,5 тысячы публікацый, прысвечаных барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аднак некаторыя старонкі гісторыі толькісёння становяцца вядомымі. Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя прызнаецца, што слабое месца ваеннай гістарыяграфіі — гэта статыстыка.
Удзельнікі археалагічнай экспедыцыі ў Асаўцы (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці) аднаўляюць гісторыю па костках і рэштках посуду. Кіруе экспедыцыяй старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі.