Всего документов: 1.
Як ні дзіўна, цытрусавыя на беларускай зямлі сталі вырошчваць на некалькі дзесяцігоддзяў раней за... бульбу. У якасці гастранамічнага прадукту яны трапілі ў Вялікае Княства Літоўскае яшчэ ў XV стагоддзі. У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі яшчэ ў канцы 30х гадоў мінулага стагоддзя ўдалося сабраць калекцыю цытрусавых, якая налічвала звыш 50 відаў і гатункаў. Ва ўмовах Беларусі цытрусавыя сапраўды можна вырошчваць нават у прамысловых маштабах.