Всего документов: 1.
У верасні ў Лідзе, культурнай сталіцы Беларусі, адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Гістарычна-культурная спадчына Лідчыны", прымеркаваная да 430-годдзя надання гораду магдэбургскага права. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навукоўцы з усёй краіны, прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, самыя актыўныя юныя краязнаўцы Лідскага раёна і іх настаўнікі, якія займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю па вывучэнні гісторыі, культуры, прыродных багаццяў малой радзімы і маюць высокія дасягненні ў гэтым кірунку. Падзякамі дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўзнагародзілі васьмікласнікаў Ёдкаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна Аліну Марцэвіч і Ілью Гульніка.