Всего документов: 1.
Сярод дзяржаўных дзеячаў Старажытнай Русі ёсць шмат асоб, якія хоць і не займалі княжацкія сталы непасрэдна на тэрыторыі сучаснай Беларусі, але былі звязаны з нашымі землямі і ўнеслі важкі ўклад у гістарычны лёс беларускага народа. Вылучаецца постаць смаленскага князя Расціслава Мсціславіча, які быў адным з самых вялікіх дзяржаўных дзеячаў Смаленскай зямлі дамангольскага часу, і памяць пра яго захавалася як у летапісах, так і ў жыццеапісаннях і настаўленнях нашчадкам. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Мяцельскі распавядае пра жыццё і дзейнасць князя.