Всего документов: 1.
Ганцавіцкая навукова-эксперыментальная база Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Журавінка» завяршыла на мінулым тыдні ўборку каштоўнай лячэбнай ягады. І хоць галоўная спецыялізацыя гэтай установы – правядзенне навуковых даследаванняў і вывядзенне новых гатункаў не толькі журавін, але і буякоў ды брусніц, тым не менш, існуе тут і прамысловая плантацыя, з якой сабрана каля трыццаці тон вітаміннай прадукцыі, якая без затрымкі адгружана буйным спажыўцам, у ліку якіх ААТ «Палескія журавіны» (г. Пінск і Пінскі раён), непасрэдна батанічнаму саду і ТАА «Трансэлектракамплект».