Всего документов: 45.
З нагоды 15-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол на тэму "Перспектыўныя кірункі развіцця Саюзнай дзяржавы: дзіцяча-юнацкая і маладзёжная палітыка". Сярод іншага, абмяркоўвалася ініцывятыва стварэння падручніка па гісторыі Саюзнай дзяржавы з удзелам спецыялістаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
хоць кажаны маюць крылы і лятаюць, гэта не птушкі. Што не перашкодзіла ўзяць іх пад апеку ў нашай краіне арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", якая арганізавала першы ў Беларусі фестываль "Ноч кажаноў". Аляксей Шпак, галоўны даследчык рукакрылых ў нашай краіне, навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага Цэнтру НАН Беларусі па біярэсурсах, развейвае ўсе міфы пра гэтых звяркоў.
У нацыянальным парку "Белавежская пушча" завяршыўся злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі "Экалогія без межаў". Поспехі моладзі адзначае і Аркадзь Мікалаевіч Скуратовіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
За апошняе дзесяцігоддзе ў многіх жыхароў нашай краіны ўсё часцей пад асаблівай увагай аказваюцца падзеі Першай сусветнай вайны. Стогадоваму юбілею гэтай падзеі быў прысвечаны і намечаны шэраг мерапрыемстваў па ўсёй краіне, было адзначана на прэс-канферэнцыі з удзелам НАН Беларусі. Сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук міністэрствам адукацыі плануецца Міжнародная канферэнцыя "Першая сусветная вайна ў лёсах Еўропы", таксама дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч праанансавал выхад ў свет манаграфіі "Беларусь у Першай сусветнай вайне. 1914-1918 гады" за аўтарствам супрацоўніка Інстытута гісторыі М.М. Смальянінава
«Праект «100 ідэй для Беларусі» дапамог стварыць своеасаблівую скарбонку канкрэтных ідэй і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак, - распавядае старшыня цэнтральнага камітэта БРСМ каардынатар праекта «100 ідэй для Беларусі» Юлія Віннік. – У гэтым годзе мы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Беларускім інавацыйным фондам, АА «БАВІН» у кірунку ўкаранення і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы грантаў і фінансавання праектаў. Зацікаўлены ў фінансаванні маладзёжных праектаў і Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі саюз прадпрымальнікаў і інш».