Всего документов: 1.
Адной з асноўных крыніц аб жыцці і духоўным подзвігу Еўфрасінні Полацкай стала яе жыціе, якое па праву называюць бясцэннай жамчужынай старажытнага ўсходнеславянскага пісьменства. У 2012 г. у выдавецтве Беларускай праваслаўнай царквы ўбачыла свет кніга «Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке», якая ўключае факсіміле «Жыція Еўфрасінні Полацкай», узноўлены тэкст, беларускі, рускі і англійскі пераклады тэксту. Кніга была падрыхтавана выдавецтвам сумесна з Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Узнаўленне рукапіснага тэксту, пераклады на беларускую і рускую мовы ажыццёўлены вядучым навуковым супрацоўнікам інстытута Эльвірай Ярмоленкай.