Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 20.

За апошнія дзесяць гадоў у нашай краіне сярэднегадавая тэмпература паветра ўзрасла на 0,5 градуса. Мінулы год і ўвогуле выдаўся анамальным — ён стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў, сярэднегадавая тэмпература паветра склала плюс 8,8 градуса. Цяплейшай, чым звычайна, будзе і вясна. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у сакавіку і красавіку ў нашай краіне тэмпература паветра чакаецца на 0,5—1 градус вышэй за кліматычную норму.

Источник: СБ Беларусь сегодня | 27.02.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

За апошнія дзесяць гадоў у нашай краіне сярэднегадавая тэмпература паветра ўзрасла на 0,5 градуса. Мінулы год і ўвогуле выдаўся анамальным — ён стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Цяплейшай, чым звычайна, будзе і вясна. Дарэчы, навукоўцы рэкамендуюць унесці некаторыя карэктывы ў сістэму земляробства, распавядае намеснік дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі па навуковай рабоце Мікалай Цыбулька. У пацяплення ёсць і плюсы: у краіне павялічваюцца плошчы расліннага покрыва, удакладняе дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Сяргей Лысенка.

Дзісна — самы маленькі горад у нашай краіне, дзе пражывае каля 1,5 тысячы чалавек. Нядаўнія археалагічныя раскопкі, самыя маштабныя ў гэтай мясцовасці за апошні час, прынеслі нямала каштоўных знаходак. Марат Клімаў, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, расказвае падрабязнасці.

Источник: Рэспубліка | 21.12.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавалі метад атрымання змяінага яду ў гадзюк. Ужо гатовая першая доследная партыя сыравіны высокай якасці, якую можна выкарыстоўваць для вытворчасці медпрэпаратаў. Наша краіна валодае вялікімі рэсурсамі для вытворчасці змяінага яду: без шкоды для прыроды можна атрымліваць 300—400 грамаў у год. Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Сяргей Драбянкоў распавядае падрабязна.

Источник: Рэспубліка | 25.10.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

У нашай краіне, як і ва ўсім свеце, людзі ўсё больш актыўна дадаюць у вазе. Залішнюю масу цела маюць 60 працэнтаў беларусаў, каля 20 працэнтаў пакутуюць ад атлусцення. Між іншым, нерацыянальнае харчаванне прыводзіць да цэлага букета хвароб. Збалансаваны рацыён зніжае рызыку многіх захворванняў. Вучоныя НАН гатовы ў гэтай справе дапамагчы — у НПЦ НАН Беларусі па харчаванні адкрылася лабараторыя «Функцыянальнае харчаванне» з суперсучасным абсталяваннем. Падрабязна распавядаюць намеснік гендырэктара Алена Маргунова і генеральны дырэктар НПЦ Зянон Лоўкіс.

Источник: Рэспубліка | 13.09.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество, Наука и технологии

Кавуны з нашых градак паступова выцясняюць на прылаўках імпартныя паласатыя ягады. Пасяўныя плошчы пад бахчавыя культуры ў краіне пашыраюцца штогод, фермеры збіраюць нядрэнны ўраджай, а вучоныя скрупулѐзна працуюць над новымі методыкамі і тэхналогіямі iх вырошчвання. Вучоныя Акадэміі навук упэўненыя: у нашай краіне абсалютна рэальна вырасціць смачныя і салодкія кавуны. Загадчык лабараторыі тэхналагічных даследаванняў Інстытута агародніцтва НАН Беларусі Мечыслаў Сцяпура лічыць, што ѐсць усе перадумовы для таго, каб разводзіць у нас кавуны і атрымліваць добры ўраджай.

Источник: Рэспубліка | 26.07.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вынайшлі ўнікальны шматфункцыянальны трэнажор, аналагаў якому ў нас пакуль няма. падрабязна распавядае аўтар распрацоўкі аспірант Інстытута філасофіі НАН Беларусі Іван Скіба.

Источник: Рэспубліка | 28.03.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Тэхналогію атрымання аэратараў распрацавалі ў Інстытуце парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа. Сучасныя аэратары выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі вады, якая паступае ў нашы краны, а таксама для ачысткі прамысловых і камунальных сцёкаў. Тэхналогія паказала сваю эфектыўнасць. Пра новыя метады ачысткі вады распавядаюць намеснік дырэктара па навуцы Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа Вадзім Савіч і загадчык навукова-даследчай лабараторыі інстытута Аляксандр Тарайковіч.

Вучоныя Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі стварылі трохмерныя мадэлі нашых гістарычных славутасцей. Над дакладнай візуалізацыяй гістарычных аб’ектаў у фармаце 3D працавала сур’ёзная каманда. Праект унікальны: у ім задзейнічаны вэб-графікі, фатографы, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі архіваў і многія іншыя спецыялісты. Аб паспяховых выніках, планах на бліжэйшую і далёкую будучыню распавядаюць супрацоўнікі аддзела сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі загадчык аддзела Сяргей Караняка і вядучы навуковы супрацоўнік Аляксей Бураўкін.

Источник: Рэспубліка | 27.12.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии, Наука и общество

Распрацаваны метад істотна скароціць час дыягностыкі ўзбуджальнікаў захворванняў раслін: калі пры выка­рыстанні традыцыйных падыходаў на гэта выдат­коўвалася некалькі тыдняў, то зусім хутка працэдура зойме ўсяго 1—2 дні. Высокая прадукцыйнасць, дакладнасць вызначэння патагенаў, распазнаванне хвароб сельскагаспадарчых культур на ранніх стадыях — пра гэтыя і іншыя перавагі новага спосабу ПЦР-дыягностыкі распавядае вучоны сакратар Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анастасія Сідарэнка.

Источник: Рэспубліка | 15.11.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство, Наука и технологии

На вуліцы глыбокая восень — вецер, холад, дажджы. Ідэальная пара для цвілі, якая пасяляецца ў памяшканнях і гадамі атручвае нам жыццё ў прамым і пераносным сэнсе. Грыбкі псуюць не толькі знешні выгляд памяшканняў, але і паветра, мэблю, харчовыя прадукты, прадметы ўжытку. Яны вылучаюць мікатаксіны і выкідваюць мільёны спор, якія мы ўдыхаем. Мы недаацэньваем пагрозу, якую ўяўляе для нас цвіль, распавядае старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Сяргей Карыняк.

Источник: Рэспубліка | 09.11.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Лясы займаюць амаль 40 працэнтаў тэрыторыі нашай краіны і маюць патрэбу ў абароне ад насякомых-шкоднікаў і разнастайных хвароб. Але новая экспрэс-дыягностыка шкоднікаў і хвароб драўняных парод дапаможа ў корані выправіць сітуацыю. Над напаўненнем новага мультымедыйнага рэсурсу скрупулёзна працуюць у Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. падрабязна распавядаюць загадчыца лабараторыі мікалогіі Таццяна Шабашова і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Дар’я Беламесяцава.

У Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі з’явілася ўнікальная распрацоўка, якая дазволіць краінезаняць і ўтрымліваць першае месца ў свеце па агульнай колькасці зуброў. Падрабязна распавядаюць навуковыя супрацоўнікі лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Павел Велігураў і Ірына Салавей.

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі — навуковы аб’ект, нацыянальны набытак, помнік прыроды рэспубліканскага значэння і адзін з найбуйнейшых батанічных садоў Еўропы па плошчы: займае каля 92 гектараў зямлі ў цэнтры Мінска. А сёння гэта яшчэ і адзін з сусветных лідараў па складзе калекцый раслін. Супрацоўнікі Акадэміі навук сур’ёзна павялічылі ўнікальныя фонды. Як гэта атрымалася, распавядаюць намеснік дырэктара па навуковай рабоце ЦБС Іван Валадзько і намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце ЦБС Аляксандр Вееўнік.

Источник: Рэспубліка | 02.08.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Мінская вуліца Акадэмічная — эпіцэнтр навукі і скарбніца ўнікальнай інфармацыі. Менавіта тут, у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН, размясціўся Рэспубліканскі банк ДНК. Месца ўнікальнае — сюды сцякаюцца стратэгічна важныя даныя з усёй краіны. Экскурсію па незвычайным сховішчы праводзіць Алена Міхаленка, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогій інстытута.

Источник: Рэспубліка | 06.07.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Больш не трэба пераплачваць за імпартную прадукцыю або купляць за мяжой ката ў мяшку — нашы навукоўцы распрацавалі цэлую лінейку высакаякасных біялагічна актыўных дабавак і спартыўнага харчавання. Яны ўмацоўваюць імунітэт, выводзяць таксіны, здымаюць стрэс і стомленасць — пра гэтыя і іншыя перавагі навінак распавядае загадчыца аддзела лекавых рэчываў Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Зоя Куваева.

Источник: Рэспубліка | 29.09.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Навіна пра тое, што на Гродзеншчыне з’явіліся шакалы, стала адной з самых абмяркоўваемых. Таму журналісты адправіліся ў глыбінку, дзе ўсё і здарылася. Галаву збітага машынай драпежніка карэспандэнт даставіла ў Мінск. Больш за 400 кіламетраў шляху, і яна трапіла ў лабараторыю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зараз чакае экспертызы. Вадзім Сідаровіч, галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі, прызнаецца, што чакаў гэтага моманту. Верагоднасць таго, што шакал жыве ў нашай краіне, вельмі вялікая.

Источник: Рэспубліка | 30.09.2016

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Канстанцін Шашко, вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве НАН, прагназуе, что ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях зніжэнне ураджайнасці чакаецца ў межах 15 працэнтаў да ўзроўню прошлага года. Вучоны адзначае, что вінаваты дэфіцыт вільгасці ў глебе.

Источник: Рэспубліка | 09.07.2015

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство

У час буйных раскопак у цэнтры Навагрудка археолагі знайшлі элементы будынкаў XII—XVIII стагоддзяў. Яны праводзіліся перад тым, як весці будаўнічыя работы сучаснай гасцініцы «Еўропа». Як і павінна быць для тэрыторыі ахоўнай зоны, усё праходзіла пад наглядам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Рэспубліка | 12.07.2014

Рубрика: Наука и общество

У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца чэмпіянат краіны па прафесійнай фларыстыцы, прысвечаны Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці. Загадчыца сектара інфармацыйна-асветніцкай работы батанічнага сада Алена Сакурэнка распавядае пра план мерапрыемству.

Источник: Рэспубліка | 15.05.2014

Рубрика: Мероприятия НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля